Брэсцкія мытнікі знайшлі ў пасажырскім аўтобусе 2,38 кг мефедрону

16 красавіка, Позірк. 2,38 кг мефедрону выявілі мытнікі ў пасажырскім аўтобусе MAN, які прыбыў у пункт пропуску “Брэст”, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Псіхатроп знаходзіўся ў бляшаных банках з этыкеткамі польскай кансерваванай прадукцыі, якія перамяшчаліся ў пакеце сярод іншых прадуктаў харчавання.
“Сканаванне з выкарыстаннем рэнтгенаўскай устаноўкі пацвердзіла, што ў банках знаходзяцца нехарактэрныя ўкладанні. Замест заяўленага на этыкетках змесціва з іх вынятыя поліэтыленавыя пакеты з рассыпістым рэчывам белага колеру”, — паведаміла ведамства.
Экспертыза пацвердзіла, што знойдзены парашок з’яўляецца небяспечным псіхатропным рэчывам.
Пры правядзенні далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў “была ўстаноўленая асоба, якая падазраецца ў здзяйсненні злачынства і з’яўляецца атрымальнікам дадзенага тавару“. У дачыненні да падазраванай і “іншых неўстаноўленых асоб“ Брэсцкая мытня ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў). Максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на 10 гадоў.
У 2025 годзе на мяжы было затрымана 8,5 млн доз наркотыкаў і псіхатропаў (у эквіваленце) на суму каля 140 млн еўра, паведаміў раней старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі. “І гэта ўсё прыйшло ў Беларусь з ЕС”, — сказаў ён.
Паводле слоў чыноўніка, летась было затрымана дзевяць буйных партый (ад 100 кг) наркотыкаў і псіхатопаў. Ён дадаў, што “найбуйнейшая партыя, якая была ў адным транспартным сродку, — гэта 1.282 кг гашышу і мефедрону”.
За першы квартал 2026 года, падкрэсліў кіраўнік ведамства, ужо затрымана 400 кг наркотыкаў, псіхатропаў і прэкурсораў для іх вырабу. У лютым было выяўлена 260 кг гашышу ў транспартным сродку, якое заязджала з Польшчы, паведаміў ён.
У 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных“ артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м, вынікае са звестак Вярхоўнага суда.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў (арт. 327-331, 332), летась асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%). З іх 2.077, або 92,2%, прызнана вінаватымі па арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



