У Чэрвені маленькае дзіця трапіла ў рэанімацыю пасля падзення з другога паверха

16 красавіка, Позірк. У Чэрвені (Мінская вобласць) ранкам 16 красавіка дзіця, якому 1 год і 7 месяцаў, выпала з акна кватэры на другім паверсе, цяпер яно ў рэанімацыі мясцовай бальніцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, маці хлопчыка адлучылася ў прыбіральню, ненадоўга пакінуўшы таго без нагляду. Бацька дзіцяці ў гэты час яшчэ спаў. Застаўшыся адзін, малы забраўся на падваконне і, адкрыўшы створку акна, выпаў з яго.
Пабачыўшы дзіця на зямлі, бацькі адразу ж выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыехалі, дыягнаставалі ў хлопчыка вельмі цяжкія траўмы галавы і даставілі яго ў бальніцу.
На месца прыбыла следча-аператыўная група. Следчыя разам са спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз “праводзяць дбайны агляд тэрыторыі, фіксуюць усе дэталі і апытваюць відавочцаў”.
У ліпені 2025 года Генеральная пракуратура паведамляла, што ад пачатку года да таго моманту ў выніку выпадзення з вокнаў загінула шэсць дзяцей, за аналагічны перыяд 2024-га — адно дзіця.
З 1 студзеня да 30 снежня 2025 года ў Беларусі праз вонкавыя прычыны загінула 106 дзяцей.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


