У ЕС абмяркоўваюць увядзенне пошлін на ўгнаенні з Беларусі

21 лістапада, Позірк. Пра намер ініцыяваць увядзенне пошлін на імпарт аграрнай прадукцыі з Беларусі і Расіі заявіў 21 лістапада на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета ЕС па знешнім гандлі намеснік кіраўніка Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.
Да такой прадукцыі, хутчэй за ўсё, будуць аднесеныя ўгнаенні, перадае словы Дамброўскіса ТАСС.
Паводле слоў чыноўніка, Еўракамісія неўзабаве прадставіць канкрэтныя прапановы па ўвядзенні пошлін.
“Шэраг краін ЕС падтрымліваюць пошліны на самую вялікую колькасць катэгорый тавараў”, — сказаў ён.
Разам з тым міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што ўвядзенне тарыфаў “актыўна падтрымліваюць” толькі 8 з 27 дзяржаў Еўрапейскага саюза.
28 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства дзяржмаёмасці Польшчы звярнулася да Міністэрства развіцця і тэхналогій з просьбай падаць у Еўракамісію заяўку на ўвядзенне 30-працэнтнай мытнай пошліны на імпарт угнаенняў з Беларусі і Расіі.
Паведамлялася, што за сем месяцаў 2024 года Польшча імпартавала з Беларусі 185,5 тыс. тон угнаенняў. За той жа перыяд 2023-га краіна набыла 13,4 тыс. т беларускіх угнаенняў. Такім чынам, за год імпарт вырас амаль у 14 разоў. З Расіі Польшча імпартавала 721,5 тыс. т угнаенняў (рост у 2,9 разы; 246,7 тыс. т).
7 кастрычніка паведамлялася, што Беларусь па выніках першага паўгоддзя знаходзіцца на трэцім месцы па аб’ёме паставак у Польшчу азотных угнаенняў, саступаючы Расіі і Германіі, але апярэджваючы Літву, Алжыр, Венгрыю, Нідэрланды, Казахстан і Нігерыю.
Беларускія камбінаваныя ўгнаенні ў студзені — чэрвені 2024 года занялі шостую пазіцыю на польскім рынку, саступіўшы Марока, Расіі, Фінляндыі, Нідэрландам і Літве, але апярэдзіўшы Нарвегію.
Польскія прафсаюзныя актывісты пратэстуюць супраць паставак угнаенняў з Беларусі
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



