Мінск 05:35

Беларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

24 лістапада, Позірк. Беларусь з паказчыкам 4,27% заняла шостае месца па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Паводле вынікаў студзеня яна была шостай (0,79%), студзеня — лютага і першага квартала — другой (1,74% і 2,22%), студзеня — красавіка — пятай (2,66%), студзеня — траўня — сёмай (2,77%), першага паўгоддзя — шостай (3,39%), студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — сёмай (3,42% і 3,35%), студзеня — верасня — шостай (3,80%).

Наперадзе па інфляцыі за 10 месяцаў Украіна (+8,4%), Узбекістан (+7,67%), Казахстан (+6,6%), Расія (+6,57%) і Малдова (+5,55%).

За Беларуссю — Кыргызстан (+4,2%), Эстонія (таксама +4,2%), Таджыкістан (+3,2%), Азербайджан (+3,1%), Латвія (+2,8%), Літва (+1,2%) і Грузія (+0,5%).

У Арменіі кошты знізіліся на 0,8%.

Туркменістан шэсць гадоў не публікуе звесткі пра інфляцыю.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+

Падзяліцца: