Памёр прапагандыст Дзмітрый Крат, які пісаў пад псеўданімам у недзяржаўную газету

24 лістапада, Позірк. Ва ўзросце 52 гадоў “пасля хваробы” памёр галоўны рэдактар дзяржаўнай “Народнай газеты” Дзмітрый Крат, паведаміў 24 лістапада выдавецкі дом “СБ. Беларусь сегодня”.
“Шмат гадоў у Прэзідэнцкай камандзе”, — напісаў у спачуванні неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі “Пул Першага” (“прэзідэнцкай” з вялікай літары ў арыгінале).
З 1996 года Крат працаваў у газеце Адміністрацыі прэзідэнта “Советская Белоруссия” (цяпер “СБ. Беларусь сегодня”). Галоўным рэдактарам “Народнай газеты” быў прызначаны ў 2022 годзе. Адным з крокаў Крата стала замена лагатыпа выдання: замест белых літар на чырвоным фоне — чырвона-зялёныя і сінія літары. “У свой час лагатып трошкі мяне раздражняў: на чырвоным фоне белымі літарамі “Народная газета”. Можа, у мяне гэта прафесійная дэфармацыя, тым не менш хацелася чагосьці, што больш адлюстроўвае нашыя палітычныя рэаліі, нашую сімволіку”, — патлумачыў тады прапагандыст сваё рашэнне.
У 2018 годзе Крат напісаў у “Фэйсбуку”, што “не без некаторай злараднасці” назірае за “справай БелТА” — крымінальным пераследам журналістаў недзяржаўных СМІ за несанкцыянаваны доступ да закрытай стужкі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА з дапамогай пароля, які быў вядомы многім журналістам. Недзяржаўныя СМІ вымушана рабілі гэта праз блакаванне доступу да афіцыйных мерапрыемстваў і афіцыйнай інфармацыі. Журналістак партала tut.by і інфармацыйнай кампаніі БелаПАН (разгромленыя ўладамі ў 2021 годзе), якія праходзілі абвінавачанымі па справе, Крат назваў “зручнымі ў побыце”.
Паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў “Позірку” са шматгадовым журналісцкім стажам, на мяжы стагоддзяў, ужо працуючы ў “Советской Белоруссии”, прапагандыст пад псеўданімам рэгулярна пісаў артыкулы для недзяржаўнай “Белорусской газеты”, у асноўным на эканамічныя тэмы, дазваляючы сабе крытычныя заўвагі на адрас уладаў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства