Беларусь наведае кітайская дэлегацыя на чале з віцэ-спікерам парламента

7 чэрвеня, Позірк. Падрыхтоўку будучага візіту ў Беларусь парламенцкай дэлегацыі КНР на чале з намеснікам старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цінвэем абмеркавалі 6 чэрвеня ў Мінску кіраўнік пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацбяспецы Сяргей Алейнік і кітайскі амбасадар Чжан Вэньчуань.
Паводле інфармацыі прэс-службы верхняй палаты беларускага парламента, падчас візіту пройдзе другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін (створаны ў 2023 годзе). На гэтай сустрэчы плануецца разгледзець “шырокае кола пытанняў беларуска-кітайскай супрацы, уключаючы развіццё міжрэгіянальных сувязей”.
Алейнік заявіў, што будучы візіт “разглядаецца ў якасці важнага кроку для далейшай актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу паміж Беларуссю і Кітаем у кантэксце ўмацавання ўсепагодлівага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства”.
Даты візіту і пасяджэння згаданага камітэта не называюцца.
Беларускі парламентарый і кітайскі дыпламат на сустрэчы “падкрэслілі важнасць” візіту ў КНР Аляксандра Лукашэнкі, што адбыўся 2–4 чэрвеня, і яго сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Сі Цзіньпінам.
“Сяргей Алейнік і Чжан Вэньчуань пагадзіліся, што асабістае сяброўства і добрыя стасункі паміж лідарамі дзвюх краін дазваляюць ўсталяваць дакладны вектар развіцця беларуска-кітайскага ўсепагодлівага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства”, — гаворыцца ў паведамленні Савета Рэспублікі.
"Поўны парадоксаў". Што пра візіт Лукашэнкі пісалі ў Кітаі
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


