Расійскія беспілотнікі зноў уварваліся ў паветраную прастору Беларусі — УСУ
25 лістапада, Позірк. Чарговыя расійскія беспілотныя лятальныя апараты ўварваліся ў прастору Беларусі ў ноч на 22 і 25 лістапада, вынікае з паведамленняў камандавання Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Адзначаецца, што мінулай ноччу (з 18.30 24 лістапада) Расія ўжыла супраць Украіны 145 ударных БПЛА “тыпу Shahed і неўстаноўленага тыпу”, 71 з іх быў збіты, 71 — лакальна страчаныя ў розных рэгіёнах Украіны, адзін — паляцеў у бок Беларусі.
Яшчэ два беспілотнікі выйшлі з паветранай прасторы Украіны ў напрамку Расіі і Беларусі ў ноч на 22 лістапада, калі Украіна была атакаваная 114 расійскімі БПЛА (64 збіта, 41 — лакальна страчаныя).
Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведаміла, што за суткі (з 6 гадзін раніцы 24 лістапада да 6 гадзін раніцы 25 лістапада) было зафіксавана мінімум 38 заходаў расійскіх БПЛА ў паветраную прастору Беларусі, што з’яўляецца абсалютным рэкордам. З 6 да 14 гадзін 22 лістапада, паводле інфармацыі групы, было зафіксавана не менш за 14 заходаў расійскіх дронаў у Беларусь.
Беларускія ўлады аб парушэнні расійскімі беспілотнікамі паветранай прасторы краіны традыцыйна не паведамляюць.
Раней украінскія Паветраныя сілы паведамлялі аб залёце на беларускую тэрыторыю расійскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1, 3, 10, 11, 12, 13, 20 лістапада.
4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае незалежна ад таго, украінскія яны ці расійскія.
Залёт БПЛА Лукашэнка патлумачыў неспрактыкаванасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.
“Некалькі выпадкаў такіх было і з боку Расіі, і з боку Украіны”, — сказаў ён падчас паездкі ў Пінскі раён (Брэсцкая вобласць).
Паводле заявя Лукашэнкі, гэтыя пытанні ў Беларусі вырашаюць “на ўзроўні спецыялістаў, не выносячы ў публічнае поле”. Такія дамоўленасці нібыта былі дасягнутыя з абодвума бакамі.
У ноч на 3 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра ўварванне чарговага расійскага беспілотніка. Тады была выказана здагадка, што дрон іранскай маркі “Шахед” мог зваліцца ў Калінкавічах (Гомельская вобласць). Беларускія ўлады інцыдэнт ніяк не каментавалі. Аднак на наступны дзень супрацоўнікі КДБ “пры сілавой падтрымцы вайскоўцаў САХРа” затрымалі жыхарку Калінкавічаў. Яны ўварваліся ў дом, відэакамера на якім зафіксавала шум і водбліскі беспілотніка, які падаў.
Пачынаючы з ліпеня гэтага года рэсурсы, што спецыялізуюцца на маніторынгу вайсковай сітуацыі, паведамлялі пра мноства выпадкаў уварвання ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, якімі Расія атакуе Украіну.
У ноч на 5 верасня некалькі дронаў было збіта над Гомелем, абломкі аднаго з іх упалі на будынак склада, ніхто не пацярпеў. Мінабароны прызнала факт парушэння мяжы лятальнымі аб’ектамі, але не назвала, каму яны належалі.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


