Скарга на прыгавор палітвязню Змітру Дашкевічу будзе разгледжаная 10 снежня

26 лістапада, Позірк. Мінскі гарадзкі суд 10 снежня разгледзіць апеляцыйную скаргу на прыгавор грамадзкаму актывісту, былому лідару апазіцыйнай арганізацыі “Малады фронт” Змітру Дашкевічу.
Гэта вынікае з раскладу пасяджэнняў Мінгарсуда.
Разглядаць скаргу будзе суддзя Сяргей Кацэр.
30 верасня стала вядома, што палітвязень Дашкевіч прыгавораны судом Першамайскага раёна Мінска яшчэ на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Тады яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), і ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэкса.
11 ліпеня 2023 года Дашкевіч мусіў выйсці на волю пасля паўтара года пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года (арт. 342). Яго не вызвалілі, бо была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 411. 19 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка з суда Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) прызнала актывіста вінаватым на падставе гэтага артыкула і прыгаварыла да аднаго года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Для Дашкевіча той крымінальны тэрмін стаў чацвёртым.
25 траўня 2024 года стала вядома пра ўзбуджэнне супраць актывіста новай справы паводле арт. 411.
Мужчына адбывае тэрмін у калоніі №14 у Навасадах (Барысаўскі раён).
У Дашкевіча і яго жонкі Анастасіі Дашкевіч (Палажанка), якая раней таксама была актывісткай “Маладога фронту”, чацвёра дзяцей. У ліпені 2022 года разам з мужам была асуджаная паводле арт. 342 (3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
