Мінск 17:38

Два чалавекі шпіталізаваныя пасля пажару на складзе Мінскага інструментальнага завода

Фота: МНС

1 снежня, Позірк. Аб пажары ў складскім памяшканні Мінскага інструментальнага завода паведаміла 1 снежня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне аб пажары паступіла ў 09:02, “да месца здарэння былі аператыўна накіраваныя падраздзяленні МНС”, адзначылі ў ведамстве.

Удакладняецца, што “загаранне маёмасці адбылося на плошчы 20 кв.м.”, “гарэлі акумулятары, пластыкавыя вырабы і электрычны пагрузчык”.

“Да прыбыцця ратавальнікаў будынак самастойна пакінулі двое мужчын 1979 і 1983 гадоў нараджэння. Пасля агляду медыкамі хуткай медыцынскай дапамогі іх шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.

Сцвярджаецца, што пажар ліквідаваны ў 09:21. Яго прычыны высвятляюцца.

У Лідскім раёне гарэў дызельны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна

30 лістапада, Позірк. На чыгуначным участку паміж станцыямі Гуды і Бастуны каля вёскі Жырмуны (Лідскі раён Гродзенскай вобласці) загарэўся дызельны цягнік, вынікае з апублікаванага познім вечарам 30 лістапада паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адзначаецца, што "адбылося загаранне галаўнога вагона дызель-цягніка двухвагоннай …
Падзяліцца: