У Лідскім раёне гарэў дызельны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна

30 лістапада, Позірк. На чыгуначным участку паміж станцыямі Гуды і Бастуны каля вёскі Жырмуны (Лідскі раён Гродзенскай вобласці) загарэўся дызельны цягнік, вынікае з апублікаванага познім вечарам 30 лістапада паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што “адбылося загаранне галаўнога вагона дызель-цягніка двухвагоннай кампаноўкі “Ліда — Беняконі” УП “Баранавіцкае аддзяленне БЧ”.
15 пасажыраў самастойна пакінулі цягнік.
Праз паўгадзіны пасля публікацыі першага паведамлення МНС удакладніла, што пра здарэнне стала вядома ў 21:02. Ліквідаваць пажар накіраваліся чатыры разлікі. Ратавальнікі вызначылі, што ўзгаранне адбылося ў машынным аддзяленні.
“У 22:19 загаранне дызель-цягніка ліквідаванае работнікамі МНС. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца”, — адзначыла ведамства.

- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


