Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
2 снежня, Позірк. Беларусы і літоўцы “ніколі не былі ворагамі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 2 снежня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці”, якую праводзяць арганізацыі Wilfried Martens Centre for European Studies і Konrad Adenauer Stiftung.
“Нас аб’ядноўваюць стагоддзі гісторыі, каштоўнасці, блізкая культура, — сказала палітык. — А самае важнае — гэта тое, што беларусы, як і літоўцы, бачаць сваю будучыню ў еўрапейскай сям’і народаў”.
Паводле яе слоў, беларусы сёння праходзяць “той шлях да свабоды, які некалі праходзіла Літва”.
“І таму вы як ніхто разумееце, як цяжка, як доўга, але як важна пераадолець гэты шлях, — звярнулася яна да прымаючага боку. — Менавіта таму Літва ўсе гэтыя гады падтрымлівала нашу барацьбу, прымала ўцекачоў, давала стыпендыі студэнтам, заступалася за Беларусь на міжнароднай арэне”.
“Асабліва моцнай”, падкрэсліла яна, гэтая падтрымка была “пасля 2020 году, калі больш за 70 тысяч беларусаў знайшлі тут бяспечны прытулак”.
“Літва адкрыла свае дзверы рэпрэсаваным беларускім медыя, грамадскім ініцыятывам, сумленным бізнесам, — адзанчыла спікер. — Вы не толькі падтрымалі нас, але і сталі нашымі саюзнікамі ў барацьбе за свабоду. І мы ніколі-ніколі гэтага не забудзем”.
Паводле слоў палітыка, “цяпер добры момант паглядзець”, якія праблемы стаяць перад беларусамі і літоўцамі, што можна зрабіць разам, каб умацаваць стасункі паміж народамі.
“Першае — мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў, — заявіла яна. — А менавіта такую мэту яны перад сабой ставяць. Мы бачылі напады на беларускую царкву, музей Луцкевіча, краму “Кропка”. Бачылі дзіўныя графіці на вуліцах Вільні, каля офісу арганізацыі “Дапамога” ці карчмы “1863”. Гэтаксама мы бачылі фэйкі і маніпуляцыі вакол так званага “літвінізму”, мэта якіх была — сапсаваць стаўленне літоўцаў да беларусаў. Рэжым нібыта шукаў слабое месца, каб разбурыць нашую салідарнасць. На гэта нельга паддавацца. І мы павінны супрацьстаяць гэтым правакацыям разам”.
Беларусы і літоўцы, паводле слоў Ціханоўскай, “павінны палепшыць узаемнае разуменне”. Яна заклікала “арганізоўваць дыскусіі экспертаў, інтэлектуалаў і культурныя падзеі, перакладаць літаратуру, дзяліцца гісторыямі і выходзіць у медыя, каб будаваць масты” паміж двума народамі.
“Летась мы запусцілі беларуска-літоўскі інтэлектуальны клуб, правялі слуханні ў Сейме і канферэнцыю, прысвечаную зняволеным філосафам, — нагадала яна. — Таксама ў Вільні дзейнічае ўнікальная школка — гімназія Францішка Скарыны, дзе дзеткі могуць вывучаць і беларускую, і літоўскую мовы. Але, на жаль, праз новае заканадаўства яна можа страціць свой статус. Мы павінны разам захаваць гэтую ўстанову, якая дапамагае дзецям не губляць сувязь з Беларуссю”.
Беларусы, якія апынуліся ў Літве, заявіла палітык, “хутка інтэгруюцца: вывучаюць літоўскую мову, прывозяць з сабой досвед, кантакты, ствараюць новыя працоўныя месцы”. Разам з тым “праз візавыя ці іншыя складанасці, многія цяпер пераязджаюць у Польшчу ці іншыя краіны”, канстатавала яна.
“Некаторыя праблемы вырашаюцца, — сказала Ціханоўская. — І мы ўдзячныя Літве за тое, што яна працягвае выдаваць візы, а ад нядаўняга часу — пашпарты замежніка і доўгатэрміновыя дазволы на жыхарства на тры гады”.
“Аднак, трэба прызнаць, не заўжды стаўленне да беларусаў справядлівае. Часта бываюць адмовы па фармальных прычынах ці нават праз радок ў біяграфіі. Апошні выпадак [здарыўся] з беларускім ваяром палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам, які не атрымаў дазволу жыць у Літве — толькі таму, што ён некалі служыў у беларускім войску. Цяпер ён у турме ў Беларусі”.
Спікер заклікала зрабіць усё магчымае, каб беларускія дабраахвотнікі-ветэраны маглі легалізавацца ў Літве, бо яны змагаліся “не толькі за Украіну ці Беларусь, але таксама за ўсю Еўропу”.
“Безумоўна, мы разумеем засцярогі наконт бяспекі і гатовыя дапамагаць у верыфікацыі і выяўленні агентаў. Але заклікаем не класці беларусаў і расіян у адзін кошык, не ставіць знак роўна паміж беларусамі і рэжымам. Ізалюючы рэжым, не ізаляваць людзей”, — дадала яна.
Ціханоўская заклікала “разам адстойваць еўрапейскую будучыню і еўрапейскія каштоўнасці, выступаць адным голасам на міжнароднай арэне”.
Беларусы, паводле яе слоў, “хацелі б бачыць сваю краіну бяспечнай, незалежнай, дэмакратычнай дзяржавай, як Літва”, а гэта “магчыма толькі ў выпадку арыентацыі на Еўропу, а не на Расію”.
“Свабодная і незалежная Беларусь таксама і ў нацыянальных інтарэсах Літвы, — упэўненая яна. — У вас будзе спакойная мяжа і прадказальны сусед, а не пастаянная крыніца праблем і пагроз, як цяпер. Так, сёння Беларусь ўзнаходзіцца пад паўзучай акупацыяй Расіі. У краіне тысячы палітзняволеных, рэпрэсіі не спыняюцца, вынішчаецца грамадзянская супольнасць і беларуская ідэнтычнасць”.
Але “нягледзячы на тэрор”, беларусы, падкрэсліла яна, не здаліся, не адмовіліся ад сваіх мэтаў і працягваюць барацьбу. “Нехта — унутры краіны, нехта — у выгнанні. І ў гэтай барацьбе як ніколі важна захоўваць адзінства, шукаць саюзнікаў і падтрымліваць адно аднаго. Памятайце: салідарнасць — гэта наша галоўная сіла і галоўная зброя”, — падсумавала палітык.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы мусяць уцягваць літоўцаў у сваё кола, а не чакаць, калі тыя імі зацікавяцца — каардынатар "Будзьма беларусамі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка ў Гаазе: Ахвярай злачынства дэпартацыі стаў кожны трыццаты беларус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПасля стварэння адпаведнага рэестра колькасць аўтамабіляў таксі ў Мінску знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады ў Беларусі адрамантавана больш за 13 тыс. км дарог — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь не можа дазволіць сабе доўгія выходныя ў студзені — ГалоўчанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаГалоўчанка выказаў надзею на аднаўленне экспарту ў ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЕўрапейскі выбар можа дазволіць беларусам годна жыць у сваёй краіне, заяўляе дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў лістападзе і за 11 месяцаў 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітва, незалежна ад палітычных сіл ва ўладзе, будзе дапамагаць дэмакратычнай Беларусі — першы віцэ-спікер СеймаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ полацкім пагранатрадзе заявілі аб 11 загінуўшых з пачатку года мігрантахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 лістапада — 1 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Важна, каб пасля сыходу Барэля ЕС захаваў прынцыповую пазіцыю па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+