У Пастаўскім раёне супрацоўнікі МНС эвакуіравалі са школы праз задымленне 118 чалавек

Фота: МНС
15 кастрычніка, Позірк. 118 чалавек, у тым ліку 103 дзіцяці, было эвакуіравана праз задымленне ў Камайскай сярэдняй школе (Пастаўскі раён), паведамляе ўпраўленне МНС Віцебскай вобласці.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 15 кастрычніка. Адзначаецца, што прычынай стала “загаранне ўцяпляльніка ў вентылятары выцяжкі“.
У выніку задымлення ніхто не пацярпеў.
11 кастрычніка паведамлялася пра пажар у памяшканні для інвентару ў спартыўнай зале, прыбудаанай да трохпавярховага цаглянага будынка галоўнага корпуса Лапіцкай сярэдняй школы (вёска Ручай Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці). У выніку пажару знішчаны спортінвентар, пашкоджанае аздабленне, закураныя сумежныя памяшканні і спартзала.
Стужка навін
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



