Мінск 19:48

На 1 лістапада Мінюст спаганяў з даўжнікоў у Брэсцкай вобласці амаль 70 млн долараў — дакумент

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 2 снежня 2024 года ў 17:50

Фота: ldd.by

2 снежня, Позірк. Органы юстыцыі на 1 лістапада 2024 года прынялі да выканання 8.792 вытворчасці аб спагнанні на агульную суму 243 млн 228,95 тыс. рублёў (каля 67,7 млн. долараў), вынікае з ўнутранай перапіскі чыноўнікаў Брэсцкага аблвыканкама, якая ёсць у распараджэнні “Позірку”.

Копію ліста начальніка аддзела прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Наталлі Саўчук старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатолю Шчупленкову рэдакцыі прадаставіла аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.

У дакуменце (на ім стаіць пазнака “ўносіцца для звесткі”) прыводзіцца дэталізацыя запазычанасцяў, якія спаганяліся.

Больш за ўсё вытворчасцяў было ўзбуджана ў дачыненні да прыватных арганізацый — 6.039 на 155 млн 790,66 тыс. рублёў (68,69% ад агульнай колькасці; 64,05% ад агульнай сумы доўгу). Пры гэтым удакладняецца, што 789 вытворчасцяў на 75 млн 858,48 тыс. вялося брэсцкімі органамі юстыцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў Мінска і Мінскай вобласці.

1.036 вытворчасцяў на 45 млн 524,91 тыс. рублёў тычылася фізічных асоб (11,78%; 18,72%).

У дзяржсектары, згодна з дакументам, больш за ўсё спаганялася з прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу (АПК) — 871 вытворчасць на 14 млн 771,53 тыс. рублёў (9,91%; 6,07%).

410 вытворчасцяў на 7 млн 547,37 тыс. рублёў (4,66%; 3,1%) адносілася да арганізацый у сферах будаўніцтва, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту, 436 на 19 млн 594,48 тыс. (4,96%; 8,06%) — да іншых дзяржаўных арганізацый.

Больш падрабязна ў лісце прадстаўлена сітуацыя ў АПК.

Паведамляецца, што на 1 лістапада 2023 года на выкананні знаходзілася 916 вытворчасцяў на суму 18 млн 870,02 тыс. рублёў. Такім чынам, за год адзначана зніжэнне адпаведна на 45 вытворчасцяў і 4 млн 98,49 тыс. рублёў — 4,9% і 21,7%.

У тэрытарыяльным разрэзе паказана дынаміка з 1 студзеня 2024 года.

У шасці раёнах вобласці (з 16) колькасць вытворчасцяў і сума запазычанасцяў, якія спаганяліся, з пачатку года выраслі: у Драгічынскім — адпаведна з 170 да 204 (+20%) і з 2 млн 221,26 тыс. рублёў да 2 млн 871,54 тыс. (+29,3%); Іванаўскім — з 5 да 41 (рост у 8,2 раза) і з 109,64 тыс. да 864,11 тыс. (у 7,9 раза); Кобрынскім — з 9 да 43 (рост у 4,8 раза) і з 298,26 тыс. да 686,86 тыс. (у 2,3 раза); Камянецкім — з 3 да 22 (рост у 7,3 раза) і з 881,65 тыс. да 1 млн 172,76 тыс. (+33%); Івацэвіцкім — з 3 да 6 (рост у 2 разы) і з 112,9 тыс. да 200,47 тыс. (у 1,8 раза); у Брэсцкім на 1 студзеня запазычанасцяў не было — на 1 лістапада вялася адна вытворчасць на 37,99 тыс. рублёў.

Памяншэнне па абодвух параметрах за дзесяць месяцаў зафіксавана ў сямі раёнах: Баранавіцкім — адпаведна з 158 да 134 (-15,2%) і з 1 млн 464,76 тыс. да 1 млн 435,99 тыс. (-2%); Пінскім — з 113 да 92 (-18,6%) і з 1 млн 898,44 тыс. да 1 млн 652,01 тыс. (-13%); Пружанскім — з 163 да 140 (-14,1%) і з 6 млн 845,85 тыс. да 4 млн 251,89 тыс. (-37,9%); Ляхавіцкім — з 66 да 5 (памяншэнне ў 13,2 раза) і з 908,48 тыс. да 177,13 тыс. (у 5,1 раза); Маларыцкім — з 55 да 30 (памяншэнне ў 1,8 раза) і з 1 млн 4,42 тыс. да 528,52 тыс. (у 1,9 раза), Жабінкаўскім — з 3 да 1 (памяншэнне ў 3 разы) і з 177,31 тыс. да 18,77 тыс. (у 9,4 раза); у Бярозаўскім на 1 студзеня вяліся тры вытворчасці на 100,49 тыс. рублёў — на 1 лістапада запазычанасцяў не было.

У Ганцавіцкім раёне колькасць вытворчасцяў вырасла з пачатку года з 58 да 70 (+20,7%), пры гэтым сума запазычанасцяў скарацілася з 703,44 тыс. рублёў да 643,33 тыс. (-8,5%).

У Столінскім раёне вытворчасцяў стала менш з 89 да 83 (-6,7%), даўгі павялічыліся з 259,59 тыс. рублёў да 268,15 тыс. (+3,3%).

У Лунінецкім раёне запазычанасцяў не было як на 1 студзеня 2024 года, так і на 1 лістапада.

Усяго за дзесяць месяцаў у Брэсцкай вобласці колькасць вытворчасцяў у сферы АПК зменшылася з 898 да 871 (-3%), сума запазычанасцяў, якія спаганяюцца ў прымусовым парадку, скарацілася з 16 млн 986,49 тыс. рублёў да 14 млн 771,53 тыс. (-13%).

Падзяліцца: