Долар працягнуў таннець на таргах 4 снежня
4 снежня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты трэці дзень запар слабеюць на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара 4 снежня знізіўся да 3,4923 рубля (-0,0304; -0,86%), юаня — да 4,8203 рубля за 10 (-0,0372; -0,77%).
Расійскі рубель падаражэў да 3,3389 за 100 (+0,0149; +0,45%).
Таргі еўра не праводзіліся, яго курс застаўся ранейшым — 3,722 рубля.
На мінулым працоўным тыдні (25–29 лістапада) долар падаражэў на 4,18% (з 3,427 да 3,5701), еўра — на 5,63% (з 3,5928 да 3,795), юань — на 4,08% (з 4,7377 да 4,9308 за 10); расійскі рубель патаннеў на 1,94% (з 3,3635 да 3,2981 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).
У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае), у лістападзе — на 8,34% (да 3,5951 рубля) — другое месца, за 11 месяцаў — на 8,34% (другое).
За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку снежня знізілася на траціну ў памесячным разрэзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка"Анамальная актыўнасць" НАТО ля беларускіх межаў не зніжаецца, сцвярджае МінабароныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 снежня 2024 года — 26 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка