Ключавой тэмай другога стратэгічнага дыялогу з дэмсіламі Дзярждэп ЗША назваў выбары 2025 года
4 снежня, Позірк. “Так званыя “выбары”, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года”, сталі “ключавой тэмай абмеркавання” падчас другога стратэгічнага дыялогу паміж Вашынгтонам і беларускім дэмакратычным рухам, які адбыўся 4 снежня ў Вільнюсе, гаворыцца ў прэс-рэлізе Дзярждэпартамента ЗША.
“Абодва бакі адзначылі, што [Аляксандр] Лукашэнка спрыяе стварэнню атмасферы страху, пры якой ніякія выбарчыя працэсы нельга назваць дэмакратычнымі, а парушэнні рэжымам правоў чалавека фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і дыскусіі ўнутры Беларусі. Злучаныя Штаты заклікаюць рэжым правесці свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем”, — адзначае ведамства.
Паведамляецца, што “падчас стратэгічнага дыялогу ўдзельнікі абмеркавалі жахлівыя парушэнні правоў чалавека з боку рэжыму ў дачыненні да беларусаў”. “Злучаныя Штаты працягваюць заклікаць да безумоўнага вызвалення каля 1.300 палітычных зняволеных, якія знаходзяцца за кратамі па ўсёй Беларусі за рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання меркаванняў ці свабоду сходаў, і будуць садзейнічаць прыцягненню рэжыму да адказнасці за парушэнні правоў чалавека. Злучаныя Штаты таксама адзначылі свае праграмы па пашырэнні і захаванні ўнікальнай нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці беларусаў, уключаючы мову, літаратуру, мастацтва і гісторыю”, — гаворыцца ў заяве.
“Удзельнікі стратэгічнага дыялогу таксама абмеркавалі дэстабілізуючы ўплыў рэжыму Лукашэнкі на рэгіянальную бяспеку. Злучаныя Штаты асудзілі саўдзел рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны і падкрэслілі важнасць крокаў для выяўлення і спынення плыняў крытычнай падтрымкі і кампанентаў, якія спрыялі расійскай агрэсіі праз Беларусь”, — падкрэслівае Дзярждэп.
Адзначаецца, што ЗША “падтрымліваюць імкненне беларускага народа да суверэннай, дэмакратычнай будучыні і вітаюць дзясяткі тысяч мужных беларусаў, якія рызыкавалі і працягваюць рызыкаваць многім дзеля дасягнення сваёй свабоды”.
Дзярждэп таксама распаўсюдзіў інфармацыйную даведку “Падтрымка дэмакратыі ў Беларусі з боку ЗША”, у якой апісваюцца крокі, зробленыя ў рамках згаданай падтрымкі са жніўня 2020 года.
Сярод іншага ў даведцы паведамляецца, што за названы перыяд Вашынгтон выдзеліў больш за 140 млн долараў ЗША ў выглядзе дапамогі дэмакратычнаму руху Беларусі.
“Злучаныя Штаты таксама выдзелілі 1,5 млн долараў для падтрымкі расследаванняў і падрыхтоўкі спраў з выкарыстаннем перадавой міжнароднай практыкі і ў адпаведнасці з падыходам, арыентаваным на пацярпелых. Больш за 1,1 млн долараў было выдзелена ў выглядзе грантаў публічнай дыпламатыі для падтрымкі разнастайных ініцыятыў – ад захавання беларускай культуры і ідэнтычнасці і навучання англійскай мове медыцынскіх работнікаў да дапамогі жанчынам-прадпрымальніцам у развіцці бізнесу”, — адзначаецца ў прадстаўленай інфармацыі.
Стратэгічны дыялог — пляцоўка для падтрымання пастаянных адносін беларускага дэмакратычнага руху з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Першы раунд стратдыялогу адбыўся 6-8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне, другі прайшоў у Вільнюсе 3–4 снежня гэтага года.
4–5 красавіка ў сталіцы ЗША ўдзельнікі першых пасяджэнняў працоўных груп у межах стратдыялогу абмеркавалі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка