Сейм Літвы ўхваліў стварэнне ў Вільнюсе інфапункта Савета Еўропы для беларусаў

20 лістапада, Позірк. Члены Сейма Літвы 20 лістапада аднагалосна ратыфікавалі пагадненне аб супрацы, якое прадугледжвае стварэнне ў Вільнюсе інфармацыйнага пункта Савета Еўропы (СЕ) для грамадзян Беларусі, паведамляе LRT.
У інфапункце, як чакаецца, беларусы змогуць даведацца пра працу і каштоўнасці СЕ, а таксама пра мерапрыемствы па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, якія арганізуюцца ў Літве.
Адзначаецца, што Беларусь не з’яўляецца членам СЕ, таму не мае краінавага прадстаўніцтва або офіса па сувязях.
“Ранейшая супраца Беларусі з СЕ была прыпыненая праз удзел гэтай краіны ў агрэсіі Расіі супраць Украіны, — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы ініцыятараў законапраекта аб ратыфікацыі пагаднення. — Аднак Камітэт міністраў СЕ, улічваючы ролю Савета Еўропы ў прасоўванні правоў чалавека, дэмакратыі і павагі прынцыпаў прававой дзяржавы ў Еўропе, імкнецца падтрымліваць і ўмацоўваць стасункі з беларускай грамадзянскай супольнасцю і з гэтай мэтай стварыць інфармацыйны пункт у Вільнюсе”.
Літва і Савет Еўропы дамовіліся супрацоўнічаць пры стварэнні гэтага пункта ў Вільнюсе ў лістападзе 2024 года. Пагадненне ў Страсбургу падпісалі тагачасны міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс і намеснік генеральнага сакратара СЕ Б’ёрн Берге.
МЗС Літвы тады прапанавала размясціць пункт у будынку Нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідаса, вызваліўшы ад неабходнасці аплачваць арэнду.
Урад, згодна з пагадненнем, таксама бярэ на сябе абавязацельства — у выпадках, калі офіс набывае для афіцыйнага выкарыстання тавары або паслугі, у кошт якіх уключаныя акцызы або падаткі, — вызваляць ад абавязку іх плаціць або кампенсаваць суму ў адпаведнасці з законамі Літвы.
У сваю чаргу Савет Еўропы абавязваецца пакрываць выдаткі на абсталяванне і абслугоўванне памяшканняў, утрыманне персанала і ўсе іншыя выдаткі, звязаныя з дзейнасцю пункта.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



