Мінск 13:44

44-гадовага мінчука будуць судзіць за “непрыстойныя дзеянні”

25 кастрычніка, Позірк. Аб накіраванні ў суд крымінальнай справы 44-гадовага жыхара сталіцы, якога абвінавачваюць у здзяйсненні хуліганства, паведамляе дзяржагенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на пракуратуру Кастрычніцкага раёна горада.

Адзначаецца, што ўначы (дата не ўказана) фігурант справы “гуляў па вуліцах Шчамялёва і Тэслы”. “Непадалёк праходзіла дзяўчына. Зламыснік дагнаў яе, агаліў свой палавы орган і стаў здзяйсняць з ім непрыстойныя дзеянні”, — гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзянка звярнулася ў міліцыю, пасля чаго мужчына быў затрыманы.

Звяртаецца ўвага, што “ў момант здзяйснення злачынства ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення”.

“Абвінавачаны раней ужо меў праблемы з законам — судзімасць пагашаная. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганстве), гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 КК, санкцыя якой — аж да трох гадоў пазбаўлення волі”, — заявіў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Юрый Саўлавец.

Паводле яго слоў, у дачыненні да мужчыны “ўжытая мера стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў”.

Падзяліцца: