Дзяржпагранкамітэт папракнуў Літву ў небывалай маруднасці пры афармленні фур
9 снежня, Позірк. Супрацоўнікі пункта пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) за мінулыя суткі прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 11 грузавікоў — 2% нормы (прапускная здольнасць пагранпераходу — 500), заявіла раніцай 9 снежня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Сцвярджаецца, што гэта “антырэкорд пропуску фур”.
Праз пункты пропуску Шальчынінкай (Беняконі) у Літву накіравалася 11% нормы велікагрузаў.
На 10.00 9 снежня перад усімі пунктамі пропуску ў бок Еўрасаюза налічвалася 3.240 грузавікоў. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з 6 снежня чарга вырасла на 645.
“Нягледзячы на павелічэнне колькасці фур, еўрапейскія кантрольныя службы працягваюць ігнараваць нормы пропуску транспарту”, — папракнула калег ведамства.
Згодна з актуальнай інфармацыяй на сайце Дзяржпагранкамітэта, у адзіным пункте пропуску, які функцыянуе на мяжы Беларусі і Латвіі — Грыгароўшчына (з латвійскага боку — Патэрніекі) на 10:00 9 снежня назіралася чарга з 530 велікагрузаў, вялікай колькасці легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў не было.
У пунктах на беларуска-літоўскай мяжы — Каменны Лог і Беняконі — уезду ў ЕС чакала 590 і 700 грузавікоў адпаведна. Чаргі іншага транспарту не было.
На грузавым пункце Казловічы (Кукурыкі) на мяжы з Польшчай выезду чакала 1.420 фур, у пункце Брэст (Цярэспаль) назіралася чарга з 45 легкавых аўто (аўтобусаў не зафіксавана).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка