Беларусь не прызнала ў расійскім прадукце грэчку, вытворца высвятляе абставіны
11 снежня, Позірк. Кампанія “Вега-інжынірынг”, грачаныя крупы якіх з 11 снежня забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі, “вядзе працу са сваімі гандлёвымі партнёрамі па высвятленні ўсіх абставін”, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення па харчовай прамысловасці Алтайскага краю Расіі.
Паводле інфармацыі інфармагенцтва, забарону ўвялі па выніках выпрабаванняў, згодна з якімі “паказчык па разварваемасці” склаў 29 хвілін пры норме не больш за 25 хвілін. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі на падставе гэтага канстатаваў, што “прадукцыі надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца”.
Беларускія дзяржаўныя СМІ 10 снежня паведамілі, што крупы ўнесеныя ў рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта, паколькі не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы і маркіроўцы “ў частцы перадачы дакладнай інфармацыі пра найменне прадукту”.
Аляксандр Лукашэнка 27 траўня ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Алтайскага края Расіі Віктарам Таменкам, заявіў пра “пэўнае адставанне ва ўзаемным гандлі” ў стасунках паміж Беларуссю і згаданым расійскім рэгіёнам.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка