Еўропа можа і павінна адчыніць свае дзверы для беларускай моладзі — прадстаўніца АПК Ворыхава
11 снежня, Позірк. Беларуская моладзь глядзіць на Захад “з надзеяй, шукаючы годнасці, магчымасцяў і перспектыў”, Еўропа “можа і павінна адчыніць для яе свае дзверы”, заявіла прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Маргарыта Ворыхава падчас выступу ў рамках пасяджэння кансультатыўнай групы “Беларусь — ЕС”.
Як паведамляе прэс-служба АПК, Ворыхава выказала жаданне “данесці галасы беларускай моладзі, якая адчувае сябе загнанай у пастку, напалоханай і бездапаможнай пад уладай рэжыму, што ёй здрадзіў”, сістэмы, якая не працуе, бо “не дае атрымаць годную адукацыю, належную працу і якасную медыцынскую дапамогу”.
“Нам патрэбная ваша падтрымка, каб забяспечыць візы, стажыроўкі, стыпендыі тым, хто імкнецца да лепшай будучыні. Нам трэба ўмацоўваць і падтрымліваць моладзевыя арганізацыі ўнутры Беларусі, а таксама структуры, што нястомна працуюць на карысць будучай дэмакратыі ў Беларусі і яе ўстойлівасці”, — падкрэсліла Ворыхава.
Прадстаўніца АПК далала, што беларуская моладзь у Еўропе — гэта інвестыцыя “ў трываласць і стабільнасць усяго кантынента”. “Давайце даверымся яе патэнцыялу і дапаможам накіраваць яе да еўрапейскай будучыні, заснаванай на павазе і свабодзе”, — заклікала яна.
На пасяджэнні кансультацыйнай групы “Беларусь — ЕС” выступілі таксама дэмакратычны лідар, кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская і яе намеснік у кабінеце Павел Латушка.
Пасяджэнне стала адным з мерапрыемстваў, якія праходзяць на гэтым тыдні ў межах Дзён Беларусі ў Бруселі.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка