Беларуса судзяць у Казахстане за ДТЗ, у якім загінула восем чалавек, уключаючы пецярых дзяцей

13 снежня, Позірк. Суд у Актобе (Акцюбінская вобласць, Казахстан) пачаў разглядаць справу 37-гадовага грамадзяніна Беларусі Сяргея Салаўёва, які абвінавачваецца ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння з вялікай колькасцю ахвяр, паведамляе партал orda.kz
У ДТЗ загінула восем чалавек, уключаючы пецярых дзяцей, гаворыцца ў публікацыі выдання.
Паводле абвінавачання, 7 жніўня 2024 года Салаўёў, кіруючы грузавым транспартным сродкам з прычэпам, груба парушыў правілы дарожнага руху. З мэтай абгону ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мінівэнам. Усе пасажыры і кіроўца легкавога аўтамабіля загінулі на месцы.
“Завяршыла фура абгон, завяршыла ГАЗэль абгон, і за імі за 10–15 метраў, можа, 20 максімум, быў [мінівэн] “Таёта Іпсум”. Я аўтаматычна руль вывярнуў налева, таму што справа была машына, якую я абганяў, і кіроўца мінівэна таксама, адначасова мы, атрымліваецца… Ён направа, я налева, ну, да сваёй абочыны”, — прыводзіць медыя словы беларуса.
Адзначаецца, што падсудны папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых і прызнаў віну.
Максімальнае пакаранне паводле ч. 4 арт. 345 Крымінальнага кодэкса Казахстана (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі), паводле якой абвінавачваюць беларуса, — пазбаўленне волі да сямі гадоў.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка