Добраахвотнікі палка Каліноўскага атрымалі ва Украіне дзяржузнагароды

15 снежня, Позірк. Добраахвотнікам беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага ўручаныя ва Украіне дзяржаўныя ўзнагароды, паведамляе прэс-служба добраахвотніцкага фарміравання.
Адзначаецца, што добраахвотнікі ўзнагароджаныя “за баявыя заслугі і мужнасць, праяўленую ў баях”. Сярод атрыманых узнагарод — медаль прэзідэнта краіны “За абарону Украіны”.
“Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў!” — гаворыцца ў паведамленні.
Колькасць узнагароджаных і іх прозвішчы полк не называе па меркаваннях бяспекі.
Гэта не першыя ўзнагароды, атрыманыя беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне ў складзе УСУ супраць расійскай агрэсіі. Сярод узнагароджаных раней — Васіль Верамейчык, затрыманы ў лістападзе ў В’етнаме і экстрадаваны ў Беларусь.
Следчы камітэт Беларусі 13 снежня абвясціў аб пачатку спецвытворчасці ў дачыненні да васьмі беларускіх добраахвотнікаў ПКК. Аляксей Манчынскі, Раман Яроменка, Павел Кахновіч, Ціхан Клюкач, Яўген Каранкевіч, Аляксандр Пятроўскі, Яўген Салохін, Ягор Папянькоў абвінавачваюцца паводле розных набораў артыкулаў КК.
10 снежня СК пачаў адмысловую вытворчасць у дачыненні да пяці ваюючых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў, якія маюць дачыненне да ПКК.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога ці намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
25 верасня стала вядома, што ПКК прызнаны беларускімі ўладамі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. У адказ на гэта полк заявіў, што прызнае “тэрарыстычнай арганізацыяй” рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

