Мінск 08:51

У Беларусі чакаецца ветранае надвор’е, папярэджвае МНС

Ілюстрацыйнае фота: Khamkéo / unsplash.com

16 снежня, Позірк. На большай частцы Беларусі 16 снежня чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру да 6–11 метраў за секунду з парывамі да 15–20 м/c, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У заходняй частцы краіны парывы ветру днём будуць дасягаць 21–24 м/c, у асобных раёнах — 25–26 м/c.

Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 6–7, 8–10 і 11–13 м/c як умераны, свежы і моцны адпаведна (4, 5 і 6 балаў з 12), 14–17 м/с — моцны (7 балаў), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў), 21–24 м/с — шторм (9 балаў), 25–28 м/с — моцны шторм (10 балаў).

Непагадзь пагражае пашкоджаннем або абрывам ліній сувязі і электраперадачы, парушэннем электразабеспячэння, пашкоджаннем або абвальваннем слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзеннем дрэў, падкрэслівае МНС.

Паведамляецца, што 16 снежня ў Беларусі будзе воблачна, днём — з праясненнямі. Часам будуць ісці снег, а таксама мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Раніцай месцамі “слабыя мяцеліца і галалёд”, на асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 2 градусы цяпла на ўсходзе краіны і 10 градусаў на паўднёвым захадзе.

Гл. на тэму:

Нявывучаны ўрок. Ураган паказаў, што ўлада бяздушная і не гатовая да сапраўдных выклікаў (на рускай мове)

Падзяліцца: