Рыжанкоў анансаваў адкрыццё прамых авіязносін паміж Беларуссю і Аманам

15 снежня, Позірк. Паміж Беларуссю і Аманам будуць наладжаныя прамыя авіязносіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый са спасылкай на кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова.
Міністр “выказаў упэўненасць, што паветраныя зносіны сур’ёзна паўплывае на турыстычныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі”, гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што “прамы рэйс і магчымасць знаходжання ў Амане без візы дазволяць адкрыць патэнцыйныя магчымасці для бізнесу”.
“Усе ўзгадненні прайшлі, практычна засталіся толькі тэхнічныя моманты. Пры іх рэалізацыі ў самы бліжэйшы час ужо, напэўна, з лютага мы зможам пра гэта ў практычнай плоскасці казаць”, — сказаў Рыжанкоў.
14 снежня паведамлялася аб пачатку дзеяння спрошчанага ўезду ў Аман для грамадзян Беларусі. Без візы ў краіне можна знаходзіцца не больш за 14 дзён.
Рыжанкоў цяпер знаходзіцца ў Амане, куды напярэдадні з рабочым візітам прыбыў Аляксандр Лукашэнка. 15 снежня ён правёў перамовы з султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам аль Саідам, абмеркаваўшы з ім “стан і перспектывы развіцця адносін”.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не прадстаўлена.


- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года доля стратных арганізацый вырасла па ўсёй Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства