Лукашэнка прабудзе ў Амане некалькі дзён, афіцыйны прыём адбудзецца 15 снежня

14 снежня, Позірк. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аман працягнецца некалькі дзён, паведамляе мясцовы штодзённік Times of Oman.
Паводле інфармацыі выдання, разам з беларускім госцем у краіну прыбылі яго старэйшы сын Віктар Лукашэнка, які ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, а таксама міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч ды амбасадар Беларусі ў Егіпце (па сумяшчальніцтве ў Судане і Амане) Сяргей Цярэнцьеў.
“Афіцыйная цырымонія прыёму” Лукашэнкі адбудзецца 15 снежня ў рэзідэнцыі кіраўніка Амана — палацы Аль-Алам. Запланаваныя перагаворы візіцёра з аманскім султанам Хайсамам бен Тарэкам аль Саідам, на якіх бакі абмяркуюць “шляхі ўмацавання супрацы ў розных сферах”.
Раней прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што на перамовах з кіраўніком Амана плануецца абмеркаваць “стан і перспектывы развіцця стасункаў, кірункі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковай супрацы”, а таксама абмяняцца меркаваннямі па “актуальным міжнародным парадку дня”.
“Асноўная ўвага ў ходзе візіту будзе нададзеная пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, — гаварылася ў паведамленні. — Гаворка пра пашырэнне тавараабароту, развіццё супрацы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы і па іншых кірунках, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс”.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальнай інфармацыі на сайце МЗС не прадстаўлена.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


