За суткі на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі
16 снежня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 15 снежня да 6:00 16 снежня) на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць) ахвярамі агню сталі два чалавекі, у Рэчыцкім раёне (Гомельская вобласць) — адзін.
За мінулыя суткі ў краіне адбыліся 22 надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару. Пажары пашкодзілі 19 будынкаў, адну адзінку тэхнікі; траўмаваны адзін чалавек. За гэты час выратавалі трох чалавек, у тым ліку аднаго на пажары.
З пачатку 2024 года ў Беларусі адбылося 5.958 пажараў — на 8,07% больш, чым за той жа перыяд 2023-га (5.513). Загінула 517 чалавек (+8,39%, 477), траўмавана — 590 (+15,46%, 511).
Стужка навін
- Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца сем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЗавочны працэс над эканамістам Данейкам пачнецца 23 снежня ў МінгарсудзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Анонсы падзей на 16 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі назіраецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 19,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–15 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка