У ЦВК пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты

17 снежня, Позірк. У Цэнтрвыбаркам 17 снежня пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Паперы аднёс кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта — старшыня праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімір Сянько.
Іншыя прэтэндэнты наведвалі ЦВК асабіста. Старшыня лаяльнай Лукашэнку Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў зрабіў гэта 10 снежня, кіраўнікі праўладных структур — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк і Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч — 11 снежня, былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2010 выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая — 13 снежня.
У пералік неабходных папер уваходзяць пісьмовая заява патэнцыйнага кандыдата, біяграфічныя звесткі, даеныя пра адукацыю і месца працы, дэкларацыі аб даходах і маёмасці — яго, а таксама жонкі (мужа), паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, “асоба, вылучаная кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, што стварыла выбарчы фонд, перадае ў Цэнтральную камісію фінансавую справаздачу аб выдаткаванні сродкаў гэтага фонду ў тэрмін, вызначаны ч. 14 арт. 481 гэтага кодэкса” (не пазней як на пяты дзень пасля заканчэння тэрміну вылучэння).
Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата будзе прымацца пры наяўнасці згаданых дакументаў, а таксама пратаколаў абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, якія пацвярджаюць наяўнасць не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў, сабраных за вылучэнне.
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты 8 снежня сцвярджаў, што за вылучэнне яго непасрэднага кіраўніка кандыдатам сабралі рэкордную колькасць подпісаў — 2,5 млн.
Сёмая прэзідэнцкая кампанія (асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года) праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


