41-гадовы студэнт з Ірана затрыманы ў Барысаве за распаўсюд наркотыкаў
18 снежня, Позірк. 41-гадовы ўраджэнец і грамадзянін Ірана, студэнт адной з мінскіх ВНУ затрыманы ў Барысаве (Мінская вобласць) супрацоўнікамі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі раённага УУС.
Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, мужчына “працаваў закладчыкам на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў”.
Сцвярджаецца, што цягам некалькіх месяцаў ён “займаўся збытам асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва” на тэрыторыі Мінска, Жодзіна і Барысава, у яго абавязкі ўваходзіла “забіраць са схованак наркотыкі, расфасоўваць іх на дробныя партыі і рабіць закладкі для збыту наркаспажыўцам”.
Іншаземец быў затрыманы пры размяшчэнні чарговай закладкі, у яго канфіскавана 200 грам псіхатропнага рэчыва 4-СМС, па месцы жыхарства на здымнай кватэры ў Мінску знойдзена яшчэ 50 грам наркотыку, упаковачны матэрыял, ізастужка, шалі.
Распачата крымінальная справа паводле ч. 3 ст. 328 КК (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), мужчына ўзяты пад варту.
Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) паведамляў 17 снежня, што ў Брэсце затрыманы грамадзянін Кыргызстана, які меў намер распаўсюдзіць 1,5 кг псіхатропу 4-СМС.
За 9 месяцаў 2024 года органамі ўнутраных спраў Беларусі канфіскавана 462,1 кг наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў — у 1,4 раза менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
За студзень — верасень зарэгістравана 2.908 нарказлачынстваў, з якіх 1.450 звязаны са збытам [забароненых рэчываў]. Выяўлена 1.576 асоб, якія ўчынілі злачынствы ў сферы наркакантролю, з іх 590 — нарказбытчыкаў.
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка