Журналістка Радзівонава асуджана на 4 гады пазбаўлення волі за артыкулы ў нямецкай газеце

18 снежня, Позірк. Журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за “наданне замежнаму СМІ для артыкулаў звестак экстрэмісцкага характару”, паведаміла Генпракуратура.
Паводле абвінавачання, Радзівонава “з мэтай атрымання грашовай узнагароды падрыхтавала і перадала замежнаму СМІ — прадстаўнікам нямецкай штодзённай газеты Die Tageszeitung — шэраг артыкулаў з выказваннямі, скіраванымі на распальванне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варажнечы, дыскрэдытацыю рэспублікі, а таксама паклёп і абразы ў адносінах да кіраўніка дзяржавы”.
“Артыкулы Радзвонавай апублікаваныя ў вольным доступе для ўсеагульнага азнаямлення на старонцы інтэрнэт-рэсурсу названай штодзённай газеты”, — падкрэслівае пракуратура.
Акрамя таго, з Радзівонавай, паводле пастановы суда, “спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам”, то бок ганарары за артыкулы.
Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
10 снежня Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Радзівонаву да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яна таксама аштрафаваная на 100 базавых велічынь (4 тыс. рублёў).
Радзівонава абвінавачвалася паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369¹ (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.
Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Падчас утрымання ў следчым ізалятары яна праходзіла псіхіятрычную экспертызу.
Маці асуджанай больш за 80 гадоў, яна мае патрэбу ў сталым доглядзе.
Да 2020 года Радзівонава працавала ў інтэрнэт-выданні KYKY.org, у якасці фрылансера супрацоўнічала з беларускімі і замежнымі СМІ.
31 кастрычніка 2024 года праваабаронцы прызналі Радзівонаву палітычнай зняволенай.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (на радзіме ліквідаваная, працягвае дзейнасць за мяжой), у зняволенні знаходзяцца 45 супрацоўнікаў беларускіх СМІ.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства