Беларусь і РФ падпісалі пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў
19 снежня, Позірк. Пагадненне аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў падпісана на пасяджэнні аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Расіі і Беларусі 18 снежня ў Маскве.
Згодна з дакументам, акты судоў агульнай юрысдыкцыі аб спагнанні даўгоў будуць узаемна выконвацца дзвюма краінамі, паведамляе прэс-служба Мінюста РФ.
“Пагадненне (…) істотна пашырае спрошчаны рэжым ўзаемнага выканання судовых актаў, распаўсюджваючы яго на акты судоў агульнай юрысдыкцыі, якія прадугледжваюць абавязацельствы даўжніка па выплаце на карысць спагнанніка грашовых сродкаў, (…) прадугледжвае дакладныя гарантыі захавання правоў спагнанніка і даўжніка”, — адзначыў міністр юстыцыі РФ Канстанцін Чуйчанка.
Таксама бакі “абмеркавалі ход выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, разгледзелі прапановы па гарманізацыі заканадаўства аб выканаўчым вядзенні, у тым ліку па ўніфікацыі падыходаў да звароту спагнання на маёмасць даўжнікоў — юрыдычных асоб, а намецілі далейшыя крокі па наданні прававой дапамогі па грамадзянскіх, гаспадарчых справах у электронным выглядзе”.
“Асаблівая ўвага” была ўдзеленая “праблемным пытанням у галіне двухбаковага выканання выканаўчых дакументаў”. Размова таксама ішла аб супрацоўніцтве ў сферы натарыята.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка