Высокія рызыкі інфляцыі з “вялікай верагоднасцю” вымусяць улады змякчыць цэнавы кантроль — BEROC

19 снежня, Позірк. Падзенне сезонна скарэкціраваных цэн на плодаагароднінную прадукцыю выклікана “нетыпова моцным для лістапада зніжэннем кошту бульбы, капусты, цыбулі, буракоў, морквы і яблыкаў”, гаворыцца ў свежым эканамічным аглядзе даследчага цэнтра BEROC.
Гэта менавіта тыя пазіцыі, адзначаюць эксперты, па якіх урад “устанавіў гранічныя адпускныя і рознічныя цэны на міжсезонны перыяд”.
“Перагрэты ўнутраны попыт і ўзляцелыя выдаткі на працу падтрымліваюць падвышаны інфляцыйны ціск, — заяўляюць эканамісты. — Адхіленне ўзроўню цэн на нерэгулюемыя паслугі больш чым на 7% ад узроўню цэн на нехарчовыя тавары сігналізуе аб росце інфляцыйнага навеса і павышэнні рызык для цэнавай стабільнасці ў сярэднетэрміновай перспектыве”.
Акрамя гэтага, гаворыцца ў аглядзе, дадатковы інфляцыйны ўплыў у лістападзе “адзначаўся з боку павышанага росту цэн у Расіі (адбіўся ў значным павышэнні кошту малочнай прадукцыі ў Беларусі) і падаражэння кавы і какавы на сусветным рынку”.
Паводле прагнозу BEROC, па выніках года інфляцыя складзецца на ўзроўні 5,4%. Разам з тым, лічаць эксперты, “дзеянні ўрада ў чацвёртым квартале бягучага года, накіраваныя на фарміраванне карціны нізкай інфляцыі па выніках 2024 года за кошт задзейнічання адміністрацыйнага рэсурсу, вядуць да пашырэння інфляцыйнага навеса”.
Калі ўзмацненне жорсткасці цэнавага рэгулявання будзе кароткачасовым, то, на думку аналітыкаў, “істотных наступстваў для асартыменту тавараў і фінансавага стану фірмаў не чакаецца”.
Пры гэтым у аглядзе адзначаецца, што “назапашванне сур’ёзнага інфляцыйнага навеса з высокай верагоднасцю вымусіць улады пайсці на змякчэнне цэнавага кантролю ў 2025 годзе”. Гэта, на думку экспертаў, “будзе суправаджацца павышэннем гадавой інфляцыі да 6–8% (пры адсутнасці дадатковых моцных шокаў)”.
Паводле звестак Белстата, спажывецкія цэны ў лістападзе 2024 года выраслі на 0,3%, з пачатку года — на 4,6%, за 12 месяцаў (лістапад да лістапада) — на 5,5%.
У студзені — кастрычніку 2024 года Беларусь з паказчыкам 4,27% заняла шостае месца па росце спажывецкіх цэн на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
Паводле вынікаў студзеня яна была шостай (0,79%), студзеня — лютага і першага квартала — другой (1,74% і 2,22%), студзеня — красавіка — пятай (2,66%), студзеня — траўня — сёмай (2,77%), першага паўгоддзя — шостай (3,39%), студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — сёмай (3,42% і 3,35%), студзеня — верасня — шостай (3,80%).
Улады разлічваюць па выніках 2024 года ўтрымаць інфляцыю ў межах 6%, у 2025 годзе — 5%.


- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы стаялі ў чарзе дні, каб падаць заявы на міжнародную абарону да пастрожання правіл з 1 кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля адкрыцця мяжы колькасць спроб нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу нязначна знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне па легалізацыі вызваленых беларускіх вязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічылася на 12,1% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія паўгода Латвія два дні запар не фіксуе спроб нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка