Латушка заклікаў супольна забяспечыць незалежнае функцыянаванне Міжнароднага крымінальнага суда

30 верасня, Позірк. Пра рашучую падтрымку Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) заявіў дэлегат Каардынацыйнай рады (КР) ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Палітык выказаўся на гэты конт на пасяджэнні Камітэта ПАСЕ па прававых пытаннях і правах чалавека ў рамках восеньскай сессіі асамблеі, паведаміў 30 верасня тэлеграм-канал фракцыі КР “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.
Латушка падкрэсліў, што МКС застаецца “адзіным эфектыўным інструментам, здольным расследаваць злачынствы, здзейсненыя найвышэйшым палітычным і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, у прыватнасці, супраць беларусаў і ўкраінцаў”. Таму, паводле яго слоў, важна, каб суд “меў магчымасць выконваць свой мандат без якога-небудзь умяшання”.
“Мы заклікаем усіх суб’ектаў аб’яднаць намаганні для забеспячэння стабільнага і незалежнага функцыянавання суда ўсімі даступнымі сродкамі”, — заявіў палітык.
Дакладчык па пытанні пагроз для МКС Тэке Панман (Нідэрланды) падчас пасяджэння, як сцвярджаецца, падтрымаў выказаную Латушкам пазіцыю. Паводле яго слоў, менавіта дзеля дасягнення агучаных беларускім палітыкам мэтаў “неабходна падрыхтоўка даклада і далейшая праца па ўзмацненні ролі Міжнароднага крымінальнага суда ў агульнай сістэме міжнароднага правасуддзя”.
Пасля пасяджэння, як паведамляецца, Латушка і Панман дамовіліся супрацоўнічаць пры падрыхтоўцы даклада.
На палях восеньскай сесіі ПАСЕ Латушка, паводле інфармацыі фракцыі КР, “правёў кароткую сустрэчу” з прызначаным 30 верасня рэцэнзентам да дакладу па сітуацыі ў Беларусі Іванам Рачанам (Харватыя). Суразмоўцы абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў Беларусі. Сцвярджаецца, што “з боку прадстаўніка Харватыі была дадзеная адназначная ацэнка важнасці факусавання праблематыкі масавага парушэння правоў чалавека ў Беларусі і падрыхтоўкі адпаведнага даклада” ПАСЕ.
Латушка таксама сустрэўся з дакладчыкам па транснацыянальных злачынствах Канстанцінасам Эфстаціу. Беларускі палітык паведаміў яму пра тое, ад пачатку 2025 года Следчы камітэт Беларусі “ініцыяваў не менш за 970 крымінальных пераследаў экстэрытарыяльнага характару ў дачыненні да беларусаў, якія легальна пражываюць на тэрыторыі Польшчы і Літвы”.
Паводле слоў Латушкі, сярод народаў Еўропы найбольш транснацыянальных рэпрэсій сёння зазнаюць менавіта беларусы.
Асенняя сессія ПАСЕ праходзіць у Страсбургу з 29 верасня па 3 кастрычніка.
22 верасня агенцтва Reuters паведаміла, што ЗША разглядаюць магчымасць увядзення санкцый супраць усяго МУС. Раней Вашынгтон ужо ўводзіў санкцыі супраць асобных прадстаўнікоў суда.
Латушка: Расследаванне беларускай сітуацыі офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда — абсалютны прыярытэт для нас
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


