Мінск 22:24

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 23 чалавекі

Крыніца: advokatos.by

19 снежня, Позірк. Палітычнымі зняволенымі прызнаныя яшчэ 23 чалавекі, цяпер у Беларусі такі статус мае 1.299 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Палітвязнямі прызнаныя асуджаныя:

Дзмітрый Самсонаў — у закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 375, 356, 235 Крымінальнага кодэкса да 19 гадоў пазбаўлення волі;

Вячаслаў Бародзій — у закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 295, 371, 3331, 3581 КК да 10 гадоў пазбаўлення волі;

Валянціна Полаз — у закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 356 і 3711 КК да 9 гадоў пазбаўлення волі;

Мікалай Ласоўскі — у закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 356 і 3711 КК да 10 гадоў пазбаўлення волі;

да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін Юрый Аверкаў паводле ч. 3 арт. 293, 369, 130 КК, Арцём Ліцевіч паводле арт. 361, 342 КК, Міхаіл Герасімчук паводле арт. 130 КК, Сяргей Ціханаў паводле ч. 1 арт. 356, 2905, 3611 КК, Мікалай Клок паводле арт. 356 і 216 КК, Павел Шорахаў паводле арт. 130 КК, Ігар Кузаўко паводле арт. 361 КК, арт. 367 КК, арт. 3611 КК, арт. 130 КК.

Таксама ў спіс палітвязняў унесеныя змешчаныя пад варту:

Барыс Пухальскі, Іван Ліхалат, Іван Бародзіч паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 356, арт. 3581 КК;

Сяргей Горлаў паводле арт. 3614, 130, 361, 368 КК;

Марэт Валюк і Святлана Якубовіч паводле арт. 357 КК;

Аляксандр Кудрэвіч паводле ч. 3 арт. 3611 і ч. 2 арт. 356 КК;

Юрыйс Ганінс паводле арт. 3691, ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 361 КК;

Марына Мышко паводле арт. 342, 130, 367 КК;

Андрэй Слізевіч паводле арт. 367, 368, 130 КК;

Ганна Курыс паводле арт. 130, 368, 3691, 370 КК;

Аляксандр Дарагакупец паводле арт. 130, 3612, 3614, 3613, ч. 2, 3611 КК.

Праваабаронцы патрабуюць у беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прыгаворы і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Акрамя “Вясны”, адпаведную заяву падпісалі Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Беларускі дом правоў чалавек імя Барыса Звозскава, Respect-Protect-Fulfill.

Даведка “Позірку”:

артыкул 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 235 КК — легалізацыя (“адмыванне”) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам;

арт. 289 — акт тэрарызму;

арт. 293 — масавыя беспарадкі;

арт. 295 — незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі (выраб, набыццё, збыт, захоўванне, перавозка);

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 356 — здрада дзяржаве;

арт. 3581 — шпіянаж;

арт. 357 — змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;

арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні альбо ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;

арт. 370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі;

арт. 371 — незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца: