З Сірыі эвакуявалі 22 грамадзян Беларусі

20 снежня, Позірк. Эвакуацыю “яшчэ адной групы” беларускіх грамадзян з Дамаска забяспечыла “праца амбасады Беларусі ў Сірыі і консульскай службы МЗС, у тым ліку консулаў, якія знаходзяцца цяпер у Бейруце”, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
“22 чалавекі, якія знаходзіліся ў Сірыі на падставе камерцыйных кантрактаў для абслугоўвання Цішрынскай ТЭС, паспяхова пакінулі краіну і ўжо рухаюцца на Радзіму па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Знешнепалітычнае ведамства выказала ўдзячнасць усім, “хто аказваў садзейнічанне ў вырашэнні гэтага няпростага пытання”, у тым ліку “замежным партнёрам і ганароваму консулу Беларусі ў Ліване”.
“МЗС Беларусі будзе працягнутая праца па аказанні магчымага садзейнічання нашым грамадзянам, якія з розных прычын апынуліся на тэрыторыях са складанымі ваенна-палітычнымі ўмовамі”, — адзначана ў паведамленні.
15 снежня неафіцыйны тэлеграм-канал беларускага МЗС паведаміў, што амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу “з улікам наяўнай абстаноўкі”, дыпламаты “выведзеныя ў Мінск” — з дапамогай расіян.
Было заяўлена, што беларускі амбасадар Юрый Слука “некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі”. У сталіцы Лівана “разгорнуты часовы консульскі пункт” амбасады для “працягу консульскай дзейнасці і аказання магчымай дапамогі” грамадзянам Беларусі.
8 снежня стала вядома пра падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Ён кіраваў краінай з 17 ліпеня 2000 года, змяніўшы на пасадзе прэзідэнта свайго бацьку Хафеза Асада, што прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў лістападзе 1970-га. Агулам сям’я Асадаў кіравала краінай 54 гады.
Пасля ўцёкаў з Сірыі Асад з членамі сваёй сям’і прыбыў у Расію, дзе атрымаў прытулак.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+