Адмова Лукашэнкі ад перадвыбарных выступаў нічога не мяняе ў сітуацыі, калі апаненты ў турмах — Сапелка
24 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка не адмаўляўся ад перадвыбарных выступаў толькі падчас выбарчай кампаніі 1994 года, заявіў юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка, каментуючы рашэнне палітыка не прадстаўляць сябе па радыё і тэлебачанні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.
“Падачка ў выглядзе адмовы ад дзесяці хвілін у запісе на тэлебачанні нічога не мяняе ў сітуацыі з правам выбіраць і быць абраным, — цытуе эксперта spring96.org. — Асабліва калі твае апаненты ў турмах без сувязі са знешнім светам, а актыўная частка апазіцыі дэ-факта дэпартаваная за межы Беларусі і пазбаўленая магчымасці ўдзельнічаць у выбарах”.
Сапелка звярнуў увагу на тое, што ў 2015 годзе Лукашэнка не выступаў у СМІ як кандыдат, але дзяржаўныя медыя “рэзка павялічылі” асвятленне яго дзейнасці, сярод іншага яго сустрэчы з працоўнымі калектывамі трансляваліся ў тэлеэфіры па некалькі разоў.
“У 2020-м ён таксама не выступіў з перадвыбарнай прамовай і не ўдзельнічаў у тэледэбатах — як пастановачных на дзяржТВ, так і тых, на якія яго запрасіла Святлана Ціханоўская, — адзначыў юрыст праваабарончага цэнтра. — Тады Лукашэнка акрамя звычайнай дакучлівай прысутнасці на экранах “кампенсаваў” сабе перадвыбарчы выступ паўтарагадзінным прамым эфірам за пяць дзён да дня галасавання з “пасланнем прэзідэнта парламенту”.
На думку Сапелкі, у цяперашніх палітычных умовах “зусім няважна, калі менавіта адбудзецца пераафармленне дыктатарскіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі”.
Прадстаўнік “Вясны” падкрэсліў, што выступы кандыдатаў ніяк не ўплываюць на ход кампаніі, паколькі працэсы “рэжысуюцца органамі выканаўчай улады”, а рэальная цікавасць да сёлетніх выбараў у грамадстве адсутнічае.
23 снежня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў пяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Акрамя Лукашэнкі гэта лідары праўладных структур — Сяргей Сыранкоў (Кампартыя Беларусі), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя), а таксама былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая.
У той самы дзень ЦВК вызначыла графік выступаў кандыдатаў у прэзідэнты. Па тэлебачанні іх пакажуць 9 і 16 студзеня 2025 года, па радыё яны прагучаць 8, 10, 15, 17 студзеня.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка