Мінскі аэрапорт узначаліў Уладзімір Чаравухін, які знаходзіцца пад санкцыямі ЕС

24 снежня, Позірк. Генеральным дырэктарам нацыянальнага аэрапорта Мінск стаў Уладзімір Чаравухін. Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч і намеснік дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Вольга Шапкова 24 снежня прадставілі новага кіраўніка калектыву, паведамляе прэс-служба аэрапорта.
Раней Чаравухін узначальваў гомельскі філіял рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху “Белаэранавігацыя”. Менавіта як кіраўнік гэтай структуры чыноўнік быў уключаны ў прыняты 18 снежня пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі — за вайну супраць Украіны, а таксама Беларусі як сатэліта Крамля.
ЕС абгрунтаваў рашэнне тым, што Чаравухін у якасці начальніка філіяла, які адказвае за дзейнасць аэрапорта ў Гомелі, “падтрымлівае і ажыццяўляе дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”. Адзначалася, што на пачатку поўнамаштабнай агрэсіі беспілотнік Паветрана-касмічных сіл РФ вылецеў з гомельскага аэрапорта і знішчыў самаходную артылерыйскую батарэю Узброеных сіл Украіны.
18 кастрычніка стала вядома, што ва ўзросце 60 гадоў “пасля працяглай цяжкай хваробы” памёр былы дырэктар нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека. Мужчына ўзначальваў аэрапорт з 3 лютага 2020 года да 22 жніўня 2024-га. Афіцыйнае паведамленне пра яго адстаўку “праз стан здароўя” з’явілася 18 верасня.
23 траўня 2021 года ў аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які рухаўся з Афін у Вільнюс праз беларускую паветраную прастору. Пілоты былі дэзінфармаваныя паведамленнем аб выбухным прыстасаванні на борце і прызямліліся ў Мінску. У самалёце знаходзіўся апазіцыйны на той момант блогер Раман Пратасевіч з тагачаснай сяброўкай, грамадзянкай РФ Соф’яй Сапега. Яны былі затрыманыя, прыгавораныя да рэальных тэрмінаў зняволення, але пасля памілаваныя.
На прэс-канферэнцыі ў лістападзе 2023 года Харанека адзначаў, што санкцыі дэмакратычных краін Захаду паўплывалі на працу аэрапорта: да пачатку пандэміі кавіда і іх увядзення аэрапорт штогод абслугоўваў 5 млн пасажыраў, а за 10 месяцаў 2023 года было перавезена 2 млн 150 тыс. пасажыраў.
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Прынцыповасць Статкевіча дае нам усім прыкладМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка