У Мінскім раёне загарэлася станцыя тэхабслугоўвання (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 5–6.
25 снежня, Позірк. Аб узгаранні на станцыі тэхнічнага абслугоўвання ў аграгарадку Наваселле Мінскага раёна паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Падраздзяленні МНС ліквідуюць узгаранне”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.
“Абставіны інцыдэнту высвятляюцца”, — адзначае ведамства.
Пазней МНС справаздачылася аб ліквідацыі пажару, дадаўшы, што яго плошча склала 480 квадратных метраў.
“Паводле аператыўнай інфармацыі ў выніку інцыдэнту знішчаныя два седлавыя цягачы і адзін пагрузчык”, — паведамілі ў міністэрстве.
Паводле звестак МНС на раніцу 25 снежня, з пачатку года ў Беларусі адбылося 6.112 пажараў (5.632 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,52%). Загінулі 544 чалавекі (497; +9,46%), у тым ліку 11 дзяцей (8; +37,5%); траўмавана — 607 (527; +15,2%).
За пяць сутак агонь у Беларусі забраў жыцці 19 чалавек
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



