Мінск 07:43

У 2024 годзе “спіс экстрэмістаў” павялічыўся на 1.154 пазіцыі

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

27 снежня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 27 снежня дададзена яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакуменце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4.808 пазіцый.

На канец мінулага года ў спісе было 3.654 пазіцыі. Такім чынам, у 2024-м у пералік дадалі 1.154 пазіцыю (у 2023-м ён павялічыўся на 1.391).

Усе ўнесеныя 27 снежня ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.

У яго ўключаны прызнаныя палітвязнямі Людміла ЛіхачэўскаяВольга ЛоцманаваАляксей Сіленка і Сяргей Паўлавіцкі.

З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесеныя Уладзімір РаманенкаАртур МемехКрысціна Сашнікава,Вадзім Быкаў і Аляксандр Трацэнка.

Таксама ў пераліку цяпер фігуруюць Сяргей СекрыяраўАлена СекрыяраваМаргарыта Сатэвіч і Аляксандр Чарнышоў, насупраць прозвішчаў якіх стаяць пазнакі “судзімасць не пагашаная”. Як правіла, такая фармулёўка сведчыць пра вынясенне прыгавору, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Згодна ч. 3 і 4 арт. 18 закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, грамадзянам, прыгавор у дачыненні да якіх набыў моц, да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу 5 гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць вайсковую службу.

Фінансавыя аперацыі ўключаных у “спіс экстрэмістаў” грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю.

Падзяліцца: