Замежнік спрабаваў трапіць у Беларусь з Літвы па пашпарце сябра

31 снежня, Позірк. Пасажыра рэйсавага аўтобуса, які рухаўся 29 снежня з Вільнюса ў Мінск, затрымалі пры спробе перасекчы мяжу па чужым пашпарце, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай). Паводле інфармацыі ведамства, падчас афармлення мужчына перадаў беларускім пагранічнікам пашпарт грамадзяніна Літвы, “які яму не належаў”. Пасажыр заявіў, што з’яўляецца літоўскім грамадзянінам. Сцвярджаецца, што па сваіх дакументах ён выехаць з Літвы не мог, “таму папрасіў пашпарт сябра”.
Замежнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, у дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.
“За спробу незаконнага перасячэння мяжы парушальніку пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (4.000 рублёў, ці каля 1.120 еўра. — “Позірк”.) і дэпартацыя. Акрамя таго, за выкарыстанне чужога дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць — да двух гадоў абмежавання волі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дзяржпагранкамітэт і раней паведамляў пра спробы замежнікаў трапіць у Беларусь па чужых дакументах. Напрыклад, 14 жніўня пры афармленні аўтобуса “Мінск — Вільнюс” грамадзянін Пакістана перадаў пашпарт грамадзяніна Італіі, які яму не належаў. У лістападзе пашпарт грамадзяніна Іспаніі перадаў беларускім пагранічнікам грамадзянін Сенегала. У абодвух выпадках замежнікі хацелі выехаць з Беларусі ў Еўропу.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства



