Праваабарончыя арганізацыі і культурніцкія ініцыятывы заклікалі ўлады Літвы расследаваць антыбеларускія выпады
4 студзеня, Позірк. Заклік правесці дэталёвае расследаванне антыбеларускіх выпадаў, якія адбыліся летась у Вільнюсе, утрымліваецца ў адрасаванай да уладаў Літвы заяве праваабарончых арганізацый і культурніцкіх ініцыятыў.
Падпісанты дакумента нагадалі, якія “акты вандалізму і праявы мовы варожасці, скіраваныя супраць беларускай супольнасці”, былі зафіксаваныя ў 2024 годзе.
28 ліпеня “атаку невядомых зазнала беларуская крама “Кропка”; 1 жніўня на будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта “з’явіўся абразлівы надпіс у дачыненні да беларусаў”; 4 і 5 верасня “невядомыя абстралялі вокны храма, дзе праводзіць службы беларуская праваслаўная супольнасць, разбілі вокны Цэнтра беларускай супольнасці і культуры” (ЦБСК), побач з офісам беларускай валанцёрскай арганізацыі “Дапамога” пакінулі “зняважлівы надпіс у дачыненні да беларусаў”; 26 кастрычніка “невядомыя падпалілі ўваходныя дзверы” будынка ЦБСК, “пакінулі зняважлівы надпіс і зафарбавалі мясцовы мурал”; 5 лістапада “ксенафобскія надпісы з’явіліся на беларускай кавярні “Карчма 1863”.
Падкрэслена, што “двойчы атакаваны” ЦБСК з’яўляецца “некамерцыйнай арганізацыяй беларусаў Літвы, якая стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятыў”. У цэнтры праводзяцца “ў тым ліку курсы беларускай і літоўскай моваў, выставы, бясплатная нефармальная адукацыя для дзяцей”.
“Мы рашуча асуджаем любыя формы нянавісці, якія могуць падрываць асновы дэмакратычнай і прававой дзяржавы, — гаворыцца ў заяве. — Выкарыстанне мовы варожасці і праявы нецярпімасці недапушчальныя ў грамадстве, што паважае правы чалавека. Такія дзеянні сеюць разлад і напружанасць у грамадстве. Непрыняцце дзяржавай аператыўных мераў расследавання і прыцягнення вінаватых да адказнасці спрыяюць парушэнню нормаў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі”.
Падпісанты дакумента заклікалі літоўскія ўлады прыцягнуць вінаватых у згаданых вышэй інцыдэнтах да адказнасці і “гарантаваць бяспеку ўсіх жыхароў Літвы, незалежна ад іх нацыянальнасці і паходжання”.
“Мы звяртаемся таксама да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з просьбай звярнуць увагу на гэтую сітуацыю і падтрымаць намаганні ў супрацьдзеянні дыскрымінацыі і распальванні штучнай варожасці паміж беларусамі і літоўцамі. Выказваем словы падтрымкі і салідарнасці непасрэдна пацярпелым арганізацыям. Мы заклікаем усіх да салідарнасці і супрацы ў барацьбе з праявамі нянавісці і нецярпімасці”, — адзначана ў заяве.
Дакумент падпісалі Беларускі ПЭН, ЦБСК, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Музей Вольнай Беларусі, фонды “Тутака”, “Дом творцаў”, асацыяцыя “Чабор”, праекты “Тутэйшы Тэатр”, “Священный Белавуд”, “ФШ: Беларуская фатаграфічная платформа”, праваабарончыя арганізацыі Human Constanta і “Вясна”.
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрагноз-2025. Праз масавыя рэпрэсіі правядзенне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ўяўляецца немагчымым — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+