МАРГ пагражае “сур’ёзнай адказнасцю” за парушэнне забароны на продаж піратэхнікі
4 студзеня, Позірк. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю 4 студзеня пачало правяраць тое, як гандлёвыя аб’екты выконваюць забарону ўрада на продаж піратэхнікі, паведаміў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.
“У выпадку парушэння пастановы прадугледжваецца сур’ёзная адказнасць”, — сказаў чыноўнік (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале ведамства), не ўдакладніўшы, якая менавіта.
Багданаў адзначыў, што пастанова Савета міністраў № 3 “Аб абароце піратэхнічных вырабаў” была прынятая 3 студзеня “ў сувязі са значным ростам колькасці няшчасных выпадкаў і траўмаў ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў у навагоднія святы”.
Урад, звярнуў увагу ён, прадугледзеў некалькі выключэнняў: “Дазваляецца аптовая рэалізацыя піратэхнічных вырабаў, якія выкарыстоўваюцца кампаніямі для сваёй штодзённай дзейнасці, напрыклад, будаўніцтва, рамонт, арганізацыя паслуг па феерверках, забаўляльных мерапрыемствах”.
“Другі выпадак — дазваляецца аптовы і рознічны гандаль некаторымі відамі бытавых піратэхнічных вырабаў, такіх як бенгальскія агні, феерверкі такога бяспечнага прызначэння, свечкі халоднага агню, хлапушкі. Гэта значыць тыя тавары, якія не могуць нанесці шкоду жыццю і здароўю нашых грамадзян”, — дадаў Багданаў.
Згодна са згаданай пастановай, юрыдычныя асобы, якія маюць дазвол на продаж “піратэхнічных вырабаў тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі”, могуць рэалізоўваць тавары юрыдычным асобам з такім жа дазволам, а таксама арганізацыям з правам на правядзенне феерверкаў з выкарыстаннем піратэхнікі гэтых класаў.
Акрамя таго, не забаронены аптовы і рознічны продаж “піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння I класа небяспекі”, да якіх адносяцца “бенгальскія агні (свечкі), хлапушкі, тортавыя свечкі (фантаны халоднага агню)”.
Тэрмін дзеяння забароны ў пастанове не вызначаны.
Ад пачатку года піратэхнікай траўмавана каля 30 чалавек, у тым ліку дзеці.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+