Колькасць асуджаных па палітычна матываваных адміністрацыйных справах вырасла ў 2024 годзе на 51% — “Вясна”
5 студзеня, Позірк. 2024 год у Беларусі “выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” ў справаздачы пра палітычны пераслед грамадзян па адміністрацыйных абвінавачваннях.
Адзначаецца, што праваабаронцамі летась зафіксавана не менш за 8.895 “фактаў рэпрэсій” — і гэта “значна больш, чым у 2023-м”. Гаворка ідзе аб затрыманнях, допытах, ператрусах. “Чвэрць рэпрэсаваных — жанчыны”, — падкрэсліваецца ў справаздачы.
“Самай рэпрэсіўнай часткай” Беларусі названыя Мінск і Мінская вобласць — рэпрэсіі тут закранулі не менш за 2.772 чалавекі. “Далей па колькасці рэпрэсій ідуць Брэсцкая і Гродзенская вобласці — 1.925 і 1.363 чалавекі”, — паведамляюць праваабаронцы.
Паводле іх даных, за год праведзена не менш 5.890 судовых працэсаў па палітычна матываваных адміністрацыйных абвінавачваннях — “гэта амаль на 2.000 судовых працэсаў больш, чым у 2023-м” (+51,4%).
“У большасці выпадкаў беларусаў судзілі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП). Але пасля масавага рэйду КДБ па салідарнасці ў студзені 2024 года, сваякоў і родных палітвязняў пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам)“, — гаворыцца ў публікацыі.
Падкрэсліваецца, што гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся. “Тады падставай для пераследу стала дапамога сем’ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, — адзначаюць праваабаронцы.
“Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў паводле палітычных матываў, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024 год”, — гаворыцца ў справаздачы.
Звяртаецца ўвага, што затрыманыя па-ранейшаму ўтрымліваюцца “ў нечалавечых умовах у ізалятарах”, “вымушаныя тыднямі сядзець у перапоўненых камерах без сродкаў гігіены, чыстай бялізны і цёплай вопраткі, спаць на падлозе, піць брудную ваду з-пад крана, не прымаць душ”. Некаторыя праводзяць у такіх умовах па некалькі месяцаў, удакладняе “Вясна”.
Падкрэсліваецца, што прыведзеныя звесткі “могуць быць значна большымі праз тое, што да праваабаронцаў праз запалоханасць грамадства не даходзяць усе звесткі пра рэпрэсіі”.
“Самымі рэпрэсіўнымі суддзямі” па колькасці разгледжаных у 2024 годзе адміністрацыйных спраў названыя: Станіслаў Іванюценка, Юльяна Лунцэвіч (абодва — суд Рэчыцкага раёна, Гомельская вобласць), Зінаіда Балаболава (суд Наваполацкага раёна, Віцебская вобласць), Ігар Ваўчок (суд Навагрудскага раёна, Гродзенская вобласць), Аляксей Болатаў (суд Барысаўскага раёна, Мінская вобласць), Андрэй Бычыла (суд Пінскага раёна і Пінска, Брэсцкая вобласць), Раман Карабан (суд Маскоўскага раёна Брэста), Наталля Козел, Ганна Леусік (абедзве — суд Ленінскага раёна Гродна), Уладзімір Пазняк, Алена Тоўсцік-Самойла (абодва — суд Кастрычніцкага раёна Гродна), Арцём Падалянец (суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў, Брэсцкая вобласць), Алена Цыганкова (суд Чыгуначнага раёна Віцебска), Аляксандр Аляксеенка (суд Глыбоцкага раёна, Віцебская вобласць).
Праваабаронцы зафіксавалі 759 выпадкаў рэпрэсій у снежні 2024 года
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка