Праваабаронцы зафіксавалі 759 выпадкаў рэпрэсій у снежні 2024 года

4 студзеня, Позірк. “Рэпрэсіі і дзяржаўны тэрор па-ранейшаму застаюцца вызначальнымі рысамі ўнутранай палітыкі таталітарнага рэжыму” Аляксандра Лукашэнкі, гаворыцца ў падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам “Вясна” аглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў снежні 2024 года.
Праваабаронцы канстатуюць, што “мішэнню для пераследу становяцца ўсе, каго можна падазраваць у нелаяльнасці да ўладаў”.
Згодна з дакументам, цягам снежня ў краіне было як найменей 759 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманняў, вобшукаў ды інш.), якія “вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу”.
“На працягу апошніх месяцаў працягвалася хваля пераследу ў дачыненні да ЛГБТК+ супольнасці. Таксама працягвалася хваля затрыманняў і запалохванняў у кантэксце абвешчаных прэзідэнцкіх выбараў, ціск на сваякоў палітвязняў, вобшукі і затрыманні”, — гаворыцца ў аглядзе.
У снежні было вынесена “да 150 палітычна матываваных выракаў”. Суды, адзначылі аўтары дакумента, “працягваюць быць інструментам рэпрэсій, актыўна выносяць палітычна матываваныя выракі і ігнаруюць заявы аб катаваннях і жорсткім абыходжанні з абвінавачанымі”.
Праваабаронцам дакладна вядома, што з 2020 года сама меней 7.759 чалавек зазнала палітычна матываваны крымінальны пераслед: “У дачыненні да не менш як 6.553 чалавек былі вынесеня палітычна матываваныя выракі”.
Разам з тым, як вынікае з агляду, за чатыры з паловай года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі толькі частку з іх — 3.697 чалавек, у тым ліку 680 жанчын.
Варта адзначыць, што 25 лістапада 2024 года ў эфіры тэлеканала СТБ была паказаны дакумент прадстаўніка Генпракуратуры Валерыя Шуляка, згодна з якім, паводле даных нагляднага органа, з 9 жніўня 2020-га ў Беларусі зарэгістравана 21.495 “злачынстваў экстрэмісцкага характару”.
За снежань праваабаронцы надалі статус палітвязня 58 зняволеным, на канец 2024 года яго мела 1.265 (на 4 студзеня 2025-га — 1.263). Сама меней 190 палітвязняў маюць “сур’ёзныя праблемы са здароўем”.
“Вядома, што ў снежні цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю некалькі дзясяткаў палітвязняў. Таксама за снежань стала вядома пра памілаванне 49 палітвязняў: інфармацыя пра памілаваных толькі часткова раскрываецца ў праўладных медыя. Пасля вызвалення палітвязні працягваюць сутыкацца з пераследам”, — гаворыцца ў дакуменце.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


