Мінск 19:03

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за снежань павялічыліся на 2,25%, перавысіўшы 8,9 млрд долараў

Крыніца: pixabay.com

8 студзеня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы, ЗВР) Беларусі на 1 студзеня 2025 года склалі 8 млрд 922,6 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 197,7 млн (+2,25%), вынікае з папярэдніх даных Нацыянальнага банка.

Паводле інфармацыі рэгулятара, аб’ём ЗВР у манетарным золаце стаў менш на 71,9 млн долараў (4 млрд 522,9 млн), кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) — на 6,4 млн (1 млрд 347,1 млн).

Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 205,9 млн долараў (3 млрд 52,4 млн).

Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

На 1 студзеня 2024 года ЗВР складалі 8 млрд 127,4 млн долараў. Такім чынам за год яны павялічыліся на 865,2 млн (+10,65%).

У студзені золатавалютныя рэзервы скараціліся на 33,9 млн даляраў (-0,4%), у лютым выраслі на 125,1 млн (+1,5%), у сакавіку — на 133,9 млн (+1,6%), у красавіку — на 89 млн (+1,1%), у траўні зменшыліся на 30,1 млн (-0,4%), у чэрвені — на 52,9 млн (-0,6%), у ліпені павялічыліся на 173,5 млн (+2,08%), у жніўні — на 165,1 млн (+1,94%), у верасні — на 161,2 млн (+1,85%), у кастрычніку — на 75,6 млн (+0,85%), у лістападзе сталі менш на 139 млн (-1,56%).

Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны былі скласці не менш як 6 млрд долараў; план на канец 2025-га — не менш за 7,1 млрд.

Падзяліцца: