Грамадзяніна Эстоніі амаль год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — праваабаронцы

16 студзеня, Позірк. Грамадзяніна Эстоніі Алана Роя са студзеня 2024 года ў Беларусі ўтрымліваюць у следчым ізалятары — нібыта за дачыненне да дзейнасці “экстрэмісцкага фарміравання”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Летась 16 студзеня Камітэт дзяржбяспекі прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” арганізацыю Fund of Belarus Friend LTD. У рашэнні фігуравалі людзі, якіх ведамства лічыць датычнымі да “фарміравання” — беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Роя.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, замежніку інкрымінуюць ч. 1 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Дэталі справы невядомыя.
Фонд Fund of Belarus Friend LTD заснаваны для дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Яго інтэрнэт-рэсурсы не абнаўляюцца з 2021 году.
У 2022–2023 гадах контрвыведка КДБ затрымала 16 замежнікаў, заяўляў летась у лютым кіраўнік спецслужбы Іван Церцель.
Напрыканцы лістапада 2024-га праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў Беларусі пачасціўся пераслед замежнікаў за “агентурную дзейнасць” (арт. 3581 КК). Паводле звестак праваабаронцаў, “агентурная дзейнасць” інкрымінаваная грамадзянам Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Японіі, Германіі.
Усяго паводле гэтага артыкула асуджана не менш як 19 чалавек, у сукупнасці з іншымі абвінавачаннямі ім прызначана ў агульнай складанасці 135 гадоў зняволення.
Шэраг заходніх дзяржаў, сярод якіх і суседнія краіны Еўрасаюза, заклікаюць сваіх грамадзян не наведваць Беларусь.
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГалоўчанка: Бачым анамальна нізкую для снежня інфляцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працуюць больш за 480 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКупля, выкарыстанне і спісанне дзяржсцягаў выклікаюць цяжкасці ў бухгалтараў камерцыйных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


