Урад увёў ліцэнзаванне на ўвоз пяску, каменя, торфу і іншай мінеральнай сыравіны

23 студзеня, Позірк. На сем месяцаў уведзена ліцэнзаванне на імпарт мінеральнай сыравіны, вынікае з пастановы Савета міністраў №29 ад 21 студзеня, апублікаванай 23 студзеня на Нацыянальным прававым партале.
У пераліку сыравіны — пяскі крамяністыя і іншыя, гліны, граніт розных відаў, камень для помнікаў або будаўніцтва, галька, жвір, друз, вапняк, даламіт, валуны і крэмневы жвір, вапна гашаная, торф (уключаючы тарфяную крошку).
Згодна з пастановай, разавыя ліцэнзіі на імпарт мінеральнай сыравіны будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пры ўзгадненні з Мінэнерга і Мінпрыроды ў залежнасці ад віду сыравіны.
Ліцэнзія не патрэбная на тавары, якія перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі, што паходзяць з дзяржаў — членаў ЕАЭС, пры ўмове пацвярджэння іх паходжання адпаведным сертыфікатам або актам экспертызы, а таксама для сыравіны, кошт якой не перавышае 1.000 еўра (у эквіваленце).
Пастанова дзейнічае на працягу сямі месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.
15 студзеня ў Беларусі на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, цыбулі рэпчатай, морквы, буракоў сталовай.
12 снежня мінулага года было ўведзена трохмесячнае ліцэнзаванне на вываз бульбы, ураджай якой у 2024 годзе быў у 1,5 разы меншы, чым у 2023-м. 8 кастрычніка 2024 года ўрад падоўжыў на чарговыя паўгода ліцэнзаванне вывазу з Беларусі збожжавых.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

