Ліцэнзаванне вывазу збожжавых з Беларусі ў чарговы раз падоўжанае на паўгода

8 кастрычніка, Позірк. Ліцэнзаванне вывазу збожжавых з Беларусі падоўжанае яшчэ на паўгода, вынікае з пастановы Савета міністраў № 736 ад 5 кастрычніка.
Згодна з дакументам, апублікаваным 8 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гэтае патрабаванне, як і раней, распаўсюджваецца на пшаніцу, жыта і іх сумесь (мяслін), ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя злакі, драбнёнае і іншае апрацаванае зерне пшаніцы, жыта ды іншах злакаў, а таксама насенне сланечніку і рапсу (у тым ліку яравога).
Разавую ліцэнзію выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з выканаўчымі камітэтамі — Мінскім і абласнымі. У сваю чаргу мясцовыя органы ўлады павінны праводзіць паступаючыя заяўкі на вываз пералічаных тавараў праз Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Адмовіць ва ўзгадненні вывазу тавараў могуць праз “неабходнасць задавальнення (забеспячэння) патрэбы ўнутранага рынку ў таварах, заяўленых да вывазу”, а таксама “наяўнасці інфармацыі пра тое, што зацікаўленая асоба не з’яўляецца вытворцам тавараў”.
24 жніўня 2021 года ўрад на паўгода забараніў вывозіць з Беларусі пшаніцу, мяслін, жыта, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя злакі і насенне рапсу. 11 сакавіка 2022 года забарона была падоўжаная яшчэ на шэсць месяцаў, а пералік пашыраны — за кошт апрацаванага і неапрацаванага зерня пшаніцы, жыта і іншых злакаў, насення сланечніку, бураковага жому, а таксама макухі і шроту з насення рапсу з нізкім утрыманнем эрукавай кіслаты. Трэці раз абмежаванне экспарту было падоўжанае 23 верасня таго ж года.
Узамен забароны Савет міністраў 24 сакавіка 2023 года ўвёў на шэсць месяцаў патрабаванне атрымліваць разавыя ліцэнзіі на вываз збожжавых. Гэтае рашэнне падаўжалася на аналагічны тэрмін 30 верасня, 10 красавіка 2024 года і цяпер, 5 кастрычніка.
З 1 ліпеня гэтага года ў Еўрасаюзе дзейнічаюць падвышаныя тарыфы на імпарт некаторых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расіі, у тым ліку збожжавых.


- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

