Мінск 21:23

Грамадзянін Эстоніі Роё і яшчэ два чалавекі прызнаныя палітвязнямі

Крыніца: advokatos.by

23 студзеня, Позірк. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яшчэ трох чалавек палітычнымі зняволенымі, усяго іх цяпер налічваецца 1.257, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Статусам палітвязняў надзеленыя Ігар Майсеенка, Алан Роё і Алена Бобр.

Бобр прыгавораная да 3,5 года зняволення паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Майсеенка асуджаны паводле гэтага ж артыкула, тэрмін пазбаўлення волі невядомы.

Грамадзянін Эстоніі Роё ўзяты пад варту ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел да яго).

У сакавіку 2024 года КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” арганізацыю Fund of Belarus friends, назваўшы датычнымі да яе экстонскіх грамадзян Роё і Нігола Каіда.

Праваабаронцы запатрабавалі вызвалення Майсеенкі, Роё, Бобр і ўсіх іншых палітвязняў, а таксама спынення рэпрэсій у Беларусі.

Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Падзяліцца: