Рыжанкоў сустрэўся з новым кіраўніком Сірыі, якога МЗС раней прылічала да тэрарыстаў
23 студзеня, Позірк. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэўся ў Дамаску з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмедам Аш-Шараа і начальнікам Генеральнай вызведкі Анасам Хатабам, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Sana.
Бакі абмеркавалі “пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, палітыкі і эканомікі”, а таксама тэму “ўплыву міжнародных падзей на сітуацыю ў рэгіёне”, гаворыцца ў паведамленні.
Тэлеграм-канал “Глас МИДа” (неафіцыйны канал прэс-службы ведамства) адзначае, што Рыжанкоў па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ўручыў падарунак Аш-Шараа — “сімвалічныя сертыфікаты на 50 аўтобусаў МАЗ”. Удакладняецца, што цягам бліжэйшых трох месяцаў яны будуць зробленыя і адпраўленыя ў Сірыю.
Рыжанкоў пацвердзіў, што Мінск гатовы працягваць гуманітарныя праграмы аздараўлення сірыйскіх дзяцей. Паводле яго слоў, Беларусь “нязменна выступае за захаванне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі ў міжнародна прызнаных межах краіны”.
На сайце МЗС паведамляецца, што Аш-Шараа “адзначыў зацікаўленасць у больш хуткім аднаўленні працы беларускай амбасады ў Дамаску, для працы якой будуць створаныя бяспечныя ўмовы”.
Адметна, што МЗС не анансавала сустрэчу з новым кіраўніцтвам Сірыі. Інфармацыя пра сустрэчу была апублікаваная пасля таго, як пра яе паведамілі СМІ.
Таксама ведамства не паведаміла пра візіт у Афганістан першага намесніка міністра Сяргея Лукашэвіча, які 12 студзеня сустрэўся ў Кабуле з намеснікам кіраўніка МЗС гэтай дзяржавы, прадстаўніком кіруючага радыкальнага руху “Талібан” Шэрам Мухамадам Абасам Станікзаем.
Станікзай уключаны Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
8 снежня стала вядома пра падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Сам Асад з членамі сваёй сям’і прыбыў у Маскву.
Сітуацыя ў Сірыі рэзка абвастрылася ў канцы лістапада, калі ўзброеныя апазіцыйныя групоўкі перайшлі ў наступ у правінцыях Алепа і Ідліб. Іх аснову складаюць баевікі ісламісцкай арганізацыі “Хайят Тахрыр аш-Шам”, якую ўзначальвае аш-Шараа.
Войскі Асада не аказалі паўстанцам эфектыўнага супраціву.
Аляксандр Лукашэнка нязменна падтрымліваў прэзідэнта Асада. 2 снежня падтрымку яму і “народу брацкай Сірыі” ў сувязі з нападамі “тэрарыстычных фарміраванняў” выказала Міністэрства замежных спраў Беларусі.
29 кастрычніка сумесную заяву “аб шляхах і сродках процідзеяння, змякчэння і ліквідацыі негатыўных наступстваў аднабаковых прымусовых мер” падпісалі ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і тагачасны міністр замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Сірыі Басам Сабаг.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сірыяй устаноўленыя 26 жніўня 1993 года. Лукашэнка наведваў Сірыю ў 1998 і 2003 гадах, Асад здзейсніў візіт у Беларусь у 2010 годзе.
Сірыя з’яўляецца адной з крыніц нелегальнай міграцыі, яе грамадзяне часта фігуруюць у навінах, звязаных з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і краін ЕС, які пачаўся ў 2021 годзе.
Башар Асад уступіў на пасаду 17 ліпеня 2000 года замест памерлага бацькі Хафеза Асада, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў лістападзе 1970-га. У суме сям’я Асадаў правілы краінай 54 гады.
Башар Асад абіраўся на пасаду прэзідэнта на безальтэрнатыўных выбарах у 2000 і 2007 гадах, у 2014 годзе пераабраны прэзідэнтам на першых альтэрнатыўных выбарах з афіцыйным вынікам 88,7% галасоў.
Выбары 2014 года праходзілі ва ўмовах грамадзянскай вайны і байкатаваліся апазіцыяй, іх вынікі не былі прызнаныя заходнімі краінамі. У 2021 годзе на чарговых выбарах Асад, паводле афіцыйных звестак, набраў 95,1% галасоў.
Лукашэнка, віншуючы 17 красавіка 2024 года Асада і сірыйскі народ з нацыянальным святам, заявіў пра намер працягваць “падтрымліваць брацкую Сірыю для дасягнення міру, стабільнасці і росквіту”.
Ахмед аш-Шараа (вядомы як Абу Мухамад аль-Джулані) нарадзіўся ў 1982 годзе. У 2003 годзе пад уплывам уварвання ЗША ў Ірак далучыўся да арганізацыі “Аль-Каіда” ў Іраку. У 2006-м быў арыштаваны ўладамі ЗША і правёў пяць гадоў у турмах Абу-Грэйб і аль-Таджы (Ірак), а таксама ў лагерах Кэмп-бука і Кэмп-Кроппер (Ірак), дзе пазнаёміўся з будучымі лідарамі джыхадысцкіх рухаў Сірыі і Ірака.
З 2012 года Джулані каардынаваў свае дзеянні з іракскім аддзяленнем “Аль-Каіды”. У траўні 2013 года Дзярждэп ЗША ўнёс Джулані ў спіс асабліва небяспечных тэрарыстаў, затым абвясціў узнагароду ў 10 млн долараў за садзейнічанне ў яго затрыманні. Пазней паведамлялася, што прапанова аб узнагароджанні была адменена ў снежні 2024 года пасля сустрэчы Джулані з амерыканскай дэлегацыяй.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі радыя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства