Сейм Латвіі заклікаў супрацьстаяць спробам легітымацыі рэжыму Лукашэнкі

23 студзеня, Позірк. Так званыя “прэзідэнцкія выбары“, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня, “не маюць нічога агульнага са свабодным і справядлівым выбарчым працэсам, паколькі характарызуюцца адсутнасцю міжнародна прызнаных назіральнікаў, татальным прыгнётам апазіцыі, знішчэннем незалежных СМІ і ўзмацненнем рэпрэсій, якія пазбаўляюць народ Беларусі любой магчымасці свабодна выказваць сваю палітычную волю”. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую, паводле інфармацыі партала латвійскіх грамадскіх СМІ, прыняў 23 студзеня Сейм Латвіі.
Дэпутаты лічаць, што “лідар беларускага рэжыму Аляксандр Лукашэнка страціў усялякую легітымнасць з 2020 года і гэтыя “выбары“ служаць толькі сімвалічным жэстам для захавання рэжыму ва ўладзе”.
Сейм заявіў, што “не прызнае законнымі “выбары” прэзідэнта Беларусі, прызначаныя на 26 студзеня 2025 года; асуджае сістэматычныя парушэнні правоў чалавека з боку беларускага рэжыму, уключаючы знішчэнне незалежных СМІ, падаўленне апазіцыі і ўтрыманне палітычных зняволеных у нечалавечых умовах; патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі і выконваць міжнародныя абавязацельствы ў дачыненні да правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў; падтрымлівае імкненне дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі да свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы і заклікае міжнародную супольнасць узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і супрацьстаяць любым спробам легітымізаваць яго на міжнароднай арэне“.
За прыняцце заявы прагаласавала 78 членаў латвійскага парламента, супраць — 10.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства